Што вы прачытаеце ў пятнічным выпуску раённай газеты

17:06 / 08.06.2026

Насычаным і тэматычна разнастайным атрымаўся нумар за 9 чэрвеня

* Як ацаніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка новую Гродзенскую абласную клінічную бальніцу.

* Колькі дзяцей адпачне летам ў лагерах і якіх.

* Хто стаў першым намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкама, а хто ўзначаліў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

* “Навігатар жыцця” – новы праект запусцілі раённае адзяленне Беларускай партыі “Белая Русь”, ЗАГС і раённая цэнтральная клінічная бальніца.

* З якім эсэ старшакласніца сярэдняй школы №2 Арына Байдун перамагла ў рэспубліканскім конкурсе “Брама-Мар”.

* Астравецкая гімназістка Дар’я Лысуха стала лепшай у рэспубліканскім творчым конкурсе для дзяцей і падлеткаў “Выконваем законы дарог!”

* Знаёмімся з выпускнікамі дзіцячай школы мастацтваў.

* Насычаны на футбол, эмоцыі, падарункі і ўражанні дзень дзеткам з прытулку і прыёмных сямей падарыла раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

* Хто будзе прадстаўляць раён на абласным этапе конкуса-агляда санітарных і пажарных дружын.

* Перамогі астраўчан: на баксёрскім рынгу, у рэспубліканскім конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і абласной спартакіядзе “Залаты колас”.