«Бацькаву кашулю» падарылі нованароджанай астраўчанцы Амеліі Баркоўскай
Цудоўная падзея адбылася ў сям’і астраўчан Ілоны і Аляксандра Баркоўскіх – на днях яны сталі шматдзетнымі.
Ён – з Ліды, яна – з Ашмян, а домам для іх стаў Астравец: Аляксандр служыць у зенітных ракетных войсках. У старэйшых сыночка Дзімы і дачушкі Адэліны з’явілася сястрычка Амелія (дарэчы, такое імя для яе абрала сярэдняя дзяўчынка).
Новая жыхарка Астраўца толькі нарадзілася, а ўжо стала сапраўднай гераіняй – менавіта дзякуючы ёй сям’я атрымала падарунак у межах праекта «Треці – бацькаў» Беларускай партыі «Белая Русь».
– Як гаворыць наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: «Першае і другое дзіця вашы, а трэцяе і наступныя – мае». Дзяржава цэніць і падтрымлівае вялікія сем’і, бо кожны новы грамадзянін – гэта будучыня Беларусі, – адзначыў, віншуючы Баркоўскіх, старшыня раённых аддзялення партыі і Савета дэпутатаў Генадзь Бычко. – Жадаем вашай прыгажуні шчасця і здароўя!
Генадзь Паўлавіч падарыў Амеліі «Бацькаву кашулю» – куфэрак з распашонкай ад імя Прэзідэнта. Шматдзетная матуля атрымала кветкі, а ўся сям’я – вялікі торт.
Далучаемся і мы да віншаванняў!