Наш зямляк Аляксандр Марозаў – пераможца рэспубліканскага конкурсу на лепшы зборнік паэзіі імя Валянціна Таўлая
Да Дня беларускага пісьменства Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясціла конкурс на лепшы зборнік сучаснай паэзіі імя паэта-барацьбіта Валянціна Таўлая “Шляхі, пракладзеныя ў заўтра”.
Да ўдзелу запрасілі аўтараў, чые паэтычныя кнігі былі выдадзены ў 2023-2025 гадах на беларускай ці рускай мовах. На конкурс даслалі звыш паўсотні аўтарскіх выданняў з усёй Беларусі. Сярод іх была і кніга нашага земляка, паэта Аляксандра Марозава. Яе творца прысвяціў Астравеччыне і Беларусі, якія сталі для яго сапраўднай другой радзімай.
Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства сталі вядомы вынікі конкурсу. Прыемна, што кніга Аляксандра Марозава “Страна, в которой я живу” заваявала 1 месца.
Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца падчас Дня беларускага пісьменства 7 верасня ў Лідзе.
Мы абавязкова раскажам аб уражаннях Аляксандра Іванавіча ад свята і перамогі ў конкурсе.