Фотофакт. Ярко, масштабно, с открытием Доски почёта и награждением лучших в КСУП «Гервяты» отметили 85-летие хозяйства

15:38 / 06.09.2025

У гэтую суботу ўсе дарогі Астравеччыны вялі ў аграгарадок “Гервяты”, які сабраў на 85-гадовы юбілей гаспадаркі не толькі яе працаўнікоў і ветэранаў, але і шматлікіх гасцей. 

Урачыстае адкрыццё Дошкі гонару, якую па праву можна лічыць алеяй славы прадпрыемства, шматлікі інтэрактыў і дэгустацыйныя пляцоўкі, святочнае ўшанаванне лепшых работнікаў, віншаванні ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Мядзвецкаса, старшыні раённага Савета дэпутатаў Генадзя Бычко, калег, партнёраў, прадстаўнікоў сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў – свята атрымалася без перабольшвання на славу. А яго цудоўным завяршэннем стала выступленне заслужанага калектыва “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя Міхаіла Фінберга”.

Больш падрабязна пра ўрачыстасць раскажам у адным з бліжэйшых нумароў газеты і на нашым сайце.  


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич