Лідары жніва на 23 ліпеня
Па звестках раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК на 23 ліпеня, на ўборцы збожжавых лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:
КАМБАЙНЕРЫ
Андрэй ВІНЦКУСЬ, Іван БАРАДЫНКА з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Джон-Дзір 9640” намалацілі 470,7 тоны;
Аляксандр МАРКУН з КСУП “Гервяты”, які на камбайне КЗС 1218-А1-02 намалаціў 442,2 тоны;
Яўген ГРАБОЎСКІ і Віктар ВАШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-3219 намалацілі 429,7 тоны.
Сярод маладзёжных экіпажаў:
Аляксандр ВЕШТАРТ з КСУП “Гервяты”, які на камбайне GS 12А намалаціў 1395,9 тоны.
ВАДЗІЦЕЛІ
аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5-ці тон:
Павел КІКІЛІЧ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 832,6 тоны;
Анатоль ЯКУБЦЭВІЧ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 534 тоны;
Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 494,8 тоны;
аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5-ці тон:
Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ перавёз 221,5 тоны.
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Віктар МІЛАШЭВІЧ, Юрый КОЗІЧ, Іван ПАЗЛЕВІЧ, Павел САЛАГУБ з КСУП “Міхалішкі”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” дасушылі 1 167,4 тоны;
Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА, Аляксандр СЯНЮЦЬ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” дасушылі 953,5 тоны;
Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “Грынвэй” дасушылі 926 тон.