Урачыстасці ў гудагайскім санктуарыі сёлета пройдуць 19-20 ліпеня (ПРАГРАМА)
Вернікі гудагайскай парафіі і браты кармеліты босыя запрашаюць усіх жыхароў раёна, пілігрымаў і гасцей на ўрачыстасць у гонар Маці Божай Гудагайскай, якая адбудзецца 19–20 ліпеня.
Святкаванне сёлета пройдзе ў межах Юбілейнага 2025 года. Будзем дзякаваць Богу за 35-годдзе аднаўлення прысутнасці кармелітаў босых у мястэчку Гудагай.
У праграме – малітвы, літургіі, працэсіі, а таксама начная адарацыя і адпустовая святая імша. Спадзяёмся, што гэтыя дні стануць часам духоўнага абнаўлення, радасці і надзеі для кожнага.
Паклонімся разам і даверым свае намеры Маці Божай!
ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦЯЎ
19 ліпеня, субота
18.00 – святая імша.
20.00 – крыжовая дарога па Кальварыі.
23.30 – працэсія са свечкамі, начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
20 ліпеня, нядзеля
8.30 – гадзінкі аб беззаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.
10.00 – святая імша.
12.00 – урачыстая галоўная адпустовая імша.