Што б гэта значыла – разважаюць нашы чытачы. І перамагаюць у конкурсе!

13:00 / 15.07.2025

Гэты этап конкурсу ў параўнанні з ранейшымі атрымаўся не такім актыўным і шматлікім. Бракавала і ўдзельнікаў, і разнастайнасці прапанаваных імі варыянтаў. Цяжка сказаць, чаму. Ці то крылаты Пегас, які, калі верыць старажытнагрэчаскай міфалогіі, павінен натхняць на творчасць, не справіўся са сваімі абавязкамі, ці то дачна-агародныя клопаты адцягнулі нашых традыцыйных і патэнцыяльных канкурсантаў ад крылатых коней. Але факт застаецца фактам: удзельнікаў на гэты раз было менш за членаў журы. 
Зрэшты, падазраю, што тых, хто даслаў свае допісы, гэта не засмуціла: канкурэнцыя меншая, шансаў на перамогу больш. Тыя ж, хто хацеў, ды так і не сабраўся (забыўся, пасаромеўся, не паспеў, не прыдумаў нічога вартага ўвагі – патрэбнае падкрэсліць), хай цяпер кусаюць локці.
Ці (што нашмат лепш і больш пра­дуктыўна!) прыманьваюць Пегаса для ўдзелу ў наступным этапе конкурсу.
А пакуль знаёмімся з тым, што ёсць…
Мне б запрячь Пегаса в карету –
И умчать, умчать, умчать!
Плюнуть бы на жизнь на эту,
Где-то новую начать!
Где нет горя, нету скуки:
Улыбаться, как во сне:
Где нет проблем и нет разлуки…
Волшебный конь, явись ко мне! 
– так летуценна выказала свае мроі Рэгіна Дрэма. Не ведаем, ці здолеў чароўны конь аднесці Рэгіну Іосіфаўну туды, дзе няма ні гора, ні суму, але што натхнення ёй паддаў, то гэта дакладна. Бо далей яна выдала яшчэ некалькі актуальных для нашага прыгранічнага раёна варыянтаў:
Стоят машины на границе –
Крики, споры и скандал.
Коник, ты промчи нас птицей,
Ведь тебе Бог крылья дал!
Думаю, сёння многія падтрымалі б гэтую просьбу да крылатага каня. 

Але ж у большасці іншая сітуацыя,  і пра яе таксама ёсць варыянт у Рэгіны Дрэмы:
На мяжы – чарга машын…
Чаго пруцца, што забылі?.
А сумны конь стаiць адзiн:
Яму вiзу не адкрылi!

А вось Стаса Курылу сітуацыя на граніцы мала турбуе, яго больш цікавіць міфалагічнае зборышча муз:
Пегас крылаты тут блукае –
Міфічны цуд прыйшоў да нас.
Прыхільнікаў сваіх шукае,
Каб іх адвезці на Парнас.
Здаецца, Стаса Пегас на гэты раз не абмінуў і з музамі ён, падобна, сустрэўся, але пра гэта далей…
Хоць у іншых сваіх варыянтах Стас Курыла піша пра даволі прыземленыя і нават драматычныя сітуацыі, якія здараюцца ў жыцці:
Ад п’янства вынік вельмі горкі –
Усе зробяцца нямілымі.
Праскакалі ўсе вавёркі,
І белы конь з’явіўся з крыламі.
І ўсё ж наш даўні аўтар марыць, што 
Час з даўніх міфаў імчыцца.
Сучаснасць прагрэс перагоніць.
Палёту птушак не варта дзівіцца,
Калі ёсць пералётныя коні.

Валянціна Урбанайць не сягае на міфалагічныя Парнасы і не кідаецца ў філасофскія разважанні. Яна бачыць на здымку тое, што ёсць: прадпрымальныя дзядзькі, якія прыехалі на свята горада ці вёскі, начапілі на каня крылы, каб дзеці больш настойліва прасіліся пакатацца, а бацькі спрытней раскрывалі кашалькі для радасці малых:
Каня я бачыў на дарозе,
Цуда такого не было:
Нi хамута, стальной папругi,
А злева, справа там – крыло.
Скакаў ты, конь мой даражэнькi,
У снах дзiцячых узлятаў,
Катаў сваiх сяброў маленькіх,
Іх на аблоках калыхаў.
За ГРОШЫ конь ляцiць у неба,
За ГРОШЫ конь капытам б’е.
Гаспадару больш i не трэба,
Як чуць у кішэні звон манет.
Памятаеце песеньку Вадзяніка з вядомага мультфільма – таго, якому лятаць ахвота? Магчыма, і коніку хочацца зусім не таго, чаго ад яго патрабуе гаспадар, мяркуе Валянціна Урбанайць: 
Размечталась лошадка о крыльях,
Размечталась всем счастье дарить.
«Что ж, быть тому, – говорили. –
Цирковой тебе лошадью быть».
Прицепили могучие крылья,
Поднялася она к небесам…
Только в пляски-гулянья людские
Скачет, скачет она тут и там.
І не вельмі лёгкая гэта работа – вазіць дзяцей на спіне да сёмага поту… Пра гэта таксама ёсць варыянт у Валянціны:
Что ж ты, кляча, еле ходишь?
Хоть те крылья нацепи…
И не тонны сена возишь,
Дети цапают – терпи!
Дети – 
сказка и улыбки,
Дети – радость! 
Аж до слёз.
Прокати скорей, 
лошадка,
Нас здесь 20 – 
целый воз!
Валянціна Масцяніца, пагля­дзеўшы на здымак, перш здзі­вілася:
Что за чудо здесь стоит
На этой картине?
Спереди – шикарный лебедь,
А сзади – кобыла.
А прыгледзеўшыся, ацаніла перспектывы дзіва-дзіўнага – і прапанавала:
Подходи, народ, скорей, 
Приглядись получше.
Обменяй свою машину
На эту чудную скотину.
Не абышлося і без настальгічных нотак у допісах Валянціны Масцяніцы:
Раней хадзілі табуны
Коней каля вёскі,
А зараз гэты вось адзін
Жыве у дзеда Яські.
І ў рэшце рэшт жанчына вырашыла, што гэты конь, і не абавязкова крылаты, мог бы стаць цудоўным экспанатам на выставе транспартных сродкаў:
В ряд стоят машины
«Мерседес», «Пежо», «Ниссан»,
«Шкода», «Ауди», «Рено»
И белорусской сборки «Лада».
І вдруг  прямо на дороге –
Неопознанный объект!
Здесь красивых слов не надо,
Ведь это ретро давних лет.
Нехта пад мудрагелістым нікам 26111949s у групе «АП» у «Інстаграм» так дасціпна падпісаў здымак: «Дальше лететь не могу! Требуется заправка!»
А Ларыса Гупянец па традыцыі паставіла прыгожую кропку ў дружным хоры нашых канкурсантаў: «Лошади – это ангелы с копытами, посланные на Землю, чтобы научить нас любви, доверию и терпению».

Ну што ж, усе варыянты подпісаў мы пачыталі-ацанілі – самы час расказаць, як.
Найбольш спадабаўся членам рэдакцыйнага журы вершык Рэгіны Дрэмы пра тое, што каню візы не адкрылі – 130 балаў і першае месца.
На другім са 110 баламі – Валянціна Урбанайць з варыянтам, дзе конік на аблоках калыхаў сяброў сваіх маленькіх, а цяпер за грошы капытом б’е. (Валянціну просім звязацца з рэдакцыяй і паведаміць свае пашпартныя да­дзеныя для атрымання прэміі).
Па 100 балаў – у Стаса Курылы (варыянт, дзе Пегас шукае прыхільнікаў, каб адвезці на Парнас) і ў Валянціны Масцяніцы, якая запрашае на рэтра-выстаўку, –  яны падзялілі трэцяе месца.
Усім дзякуй, усіх віншуем – і запрашаем да ўдзелу ў чарговым этапе конкурсу «Што б гэта значыла?» Спадзяёмся, што здымак Марыны Гаўдуровіч не толькі паве­сяліць вас, але і натхніць на цікавыя допісы.
Чакаем!

Текст: Нина Рыбик
Фото: Алёна Ганулич