Лідары жніва на 14 ліпеня

10:44 / 15.07.2025



Па звестках раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК на 14 ліпеня на ўборцы збожжавых лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:

КАМБАЙНЕРЫ

Аляксандр МАРКУН з КСУП “Гервяты”, які на камбайне КЗС 1218-А1-02  намалаціў 168,5 тоны;

Яўген ГРАБОЎСКІ і Віктар ВАШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-3219 намалацілі 159,5 тоны;

Андрэй ВІНЦКУСЬ, Іван БАРАДЫНКА з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Джон-Дзір 9640” намалацілі 154,7 тоны.

ВАДЗІЦЕЛІ

аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5-ці тон:

Павел КІКІЛІЧ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 385,5 тоны;

Андрэй ЧАЙКІН з КСУП “Міхалішкі”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 213,7 тоны;

Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 165,7 тоны;

аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5-ці тон:

Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ перавёз 141,8 тоны.

АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Браніслаў ШКУЁНАК, Юрый КОЗІЧ з КСУП “Міхалішкі”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” дасушылі 272,4 тоны;

Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА, Аляксандр СЯНЮЦЬ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” дасушылі 260,7 тоны;

Уладзімір ГАСЦЕВІЧ, Ігар ПОЛАЗ з КСУП “Варняны”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” дасушылі 166,3 тоны.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич