Новыя аб’екты і прафесійныя святы, ці Пра што пачытаць у «раёнцы» за 11 ліпеня
Шмат цікавых падзей і людзей вы знойдзеце ў нумары «Астравецкай праўды» за 11 ліпеня.
– Прыгожы сучасны будынак Дэпартамента аховы ўрачыста адкрылі ў Астраўцы: чырвоную стужку перарэзалі ганаровыя госці, а работнікі атрымалі ключы ад арэнднага жылля і службовых аўтамабіляў.
– Падзякі за працу з нагоды прафесінага свята атрымалі спецыялісты спажыўкааперацыі.
– 13 ліпеня прафесійнае свята адзначаць працаўнікі падатковай інспекцыі, а сама арганізацыя – 35-гадовы юбілей. Гісторыю астравецкай падатковай інспекцыі ўзгадвае Алена Пілецкая.
– Пра прафесію «пад заказ» разважаюць студэнты, якія бралі мэтавае накіраванне ў арганізацыях і на прадпрыемствах Астравеччыны.
– Як атрымаць пенсійную зніжку ў аўталаўцы, калі вернецца на сцяну аднаго з гарадскіх дамоў мурал Іосіфа Гашкевіча і што сваім трэцім дзіцем лічыць гонар Астравецкага раёна Святлана Часнойць – усё гэта вы знойдзеце ў свежым нумары «раёнкі».
– А таксама даведаецеся адказ на першае заданне нашага новага праекта і атрымаеце? другое. Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу, таму ўдзельнічайце – і перамагайце!