Варнянскі “Лесавічок” стаў лепшым школьным лясніцтвам Гродзенскай вобласці

14:00 / 08.05.2025

На абласны злёт школьных лясніцтваў Лідчына сабрала 11 каманд з розных навучальных устаноў Гродзеншчыны. Варнянскі “Лесавічок” прызнаны лепшым школьным лясніцтвам вобласці.

Зазначу, што гэта аб’яднанне юных аматараў прыроды на працягу многіх гадоў застаецца адным з самых моцных не толькі ў вобласці, але і рэспубліцы. Яго ўдзельнікі неаднойчы станавіліся пераможцамі і прызёрамі сустветнай алімпіяды па пасадцы дрэў і іншых галіновых конкурсаў, канферэнцый.


На абласным злёце Астравеччыну прадстаўляла 6 старшакласнікаў Варнянскай СШ, хоць у школьным лясніцтве займаецца значна больш юнакоў і дзяўчат. Рыхтавацца да выступлення вучням дапамагалі настаўнікі Анастасія Разуванава, Аліна Сянюць і памочнік ляснічага мясцовага лясніцтва Таццяна Данусевіч.

Крэатыўная “Візітка”, дэмастрацыя дасягненняў “Лесавічка” ў розныя гады, паспяховае праходжанне конкурса “Эрудыт” на веданне экалогіі, батанікі, заалогіі, лесаводства прынеслі нашай камандзе перамогу ў намінацыі “Лепшае школьнае лясніцтва”.



Фота з архіва Варнянскай СШ.  



Текст: Алёна Ганулич