Патрыятычная гадзіна да 80-годдзя Перамогі прайшла ў дзіцячым садку
13:00 / 06.05.2025
Бібліятэкар Мальскай бібліятэкі правяла ў дзіцячым садку патрыятычную гадзіну «Захоўваем у сэрцах Вялікую Перамогу».
З дапамогай фотаздымкаў, ілюстрацый і віктарыны «Дарогамі вайны» выхаванцам расказалі пра значэнне даты 9 мая, пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як нашы дзяды-прадзеды і бабулі-прабабулі абаранялі Радзіму.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.