Аб спаленых вёсках гаварылі вучні СШ №1

13:00 / 21.03.2025

У межах праекта «80 мірных гадоў! Беларусь памятае» ў астравецкай СШ №1 прайшла гадзіна ўспамінаў «Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Ала».

Бібліятэкар Мальскай бібліятэкі і настаўнік школы расказалі пра сумнае гістарычнае мінулае нашай краіны. Падчас вайны многія вёскі былі сцёрты з карты Беларусі. На прыкладзе вёскі Ала Светлагорскага раёна дзеці ўбачылі, што вайна – гэта боль, знішчэнне, страх, пакуты людзей.

Таксама вучні здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс Ала.

Падлеткі выконвалі заданні, адказвалі на пытанні, разважалі над коштам міру і дабрабыту на нашай зямлі.




Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.