Турыстычны паход астравецкіх школьнікаў быў прысвечаны юбілею Перамогі
12:00 / 14.02.2025
У межах праекта “80 мірных гадоў! Беларусь памятае” вучні астравецкай СШ№1 адправіліся ў турыстычны паход “Гады, апаленыя вайной”.
Міні-падарожжа ў часе з займальнымі заданнямі на адкрытай прыроднай лакацыі, знаёмства з жыццём партызанскага лагера прапанавалі падлеткам бібліятэкар Мальскай бібліятэкі-клуба і педагог СШ №1.
Удзельнікі развучвалі песні ваенных часоў, гулялі ў квэст “Героі ніколі не паміраюць”, віктарыну “Вечная слава юным героям!”, выходзілі ў дазор, знаходзілі вызначаныя пункты на карце і шукалі падказкі на пытанні ў кнізе.
Мы павінны памятаць пра бессмяротны подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны і расказваць пра гэта дзецям, у тым ліку і праз падобныя мерапрыемствы.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.