Нашы дзеці: казачнае прадстаўленне для маленькіх альхоўцаў зладзілі клуб і кардонная фабрыка
У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” казачнае прадстаўленне падарылі дзецям самадзейныя артысты Альхоўскага сельскага клуба і вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “ЦБК-Кардон”.
Тэатралізаваная праграма “Цуды ля ёлкі” акунула дзяцей у чароўны свет, дзе яны сустрэліся з царом і яго дачкой Несмяянай, Іванкам, Чабурашкам... Дзеці дапамагалі галоўным героям перайграць Бабу Ягу, адгадаць загадкі Шапакляк.
Вядома ж, на ранішнік завіталі Дзядуля Мароз са Снягуркай. Яны з задавальненнем вадзілі карагоды, спявалі песні, слухалі вершы і давалі падарункі.
“Цуды ля ёлкі” падарылі добрыя ўражанні не толькі дзецям, але і дарослым гледачам, бо напярэдадні Новага года ў сэрцы кожнага прыходзіць добрая казка з верай у цуды.
Аляксандра ПРАЦУТА.