Островецкие боксёры лучшие в Беларуси и не только

09:54 / 12.10.2023


Астравецкія баксёры скараюць новыя вяршыні.

Двойчы залатыя

На Алімпійскіх днях моладзі Беларусі астраўчане выстралілі залатым дуэтам. Два кандыдаты ў майстры спорту, выхаванцы трэнера спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Аляксея Маргужа, Цімур Сянкевіч і Арсень Мялешка правялі цудоўныя баі – і заваявалі ў сваіх вагавых катэгорыях залатыя медалі. Дзякуючы гэтаму юнакі зацвердзіліся ў спісе нацыянальнай каманды па боксе.

Дарэчы, не засталася не заўважанай і работа трэнера. Аляксей Зянонавіч на гэтых спаборніцтвах быў прызнаны лепшым трэнерам сярод мужчын.

Віншуем пераможцаў і іх настаўніка.






Мікалаеўскае золата

Пасля Алімпійскіх дзён моладзі Арсень Мялешка адправіўся на міжрэгіянальны турнір, прысвечаны памяці заслужанага трэнера Расіі Аляксандра Чарнаіванова. Спаборніцтвы праходзілі ў Мікалаеўску.

Астраўчанін на рынгу паказаў выдатную тэхніку – і перамог у сваёй вагавой катэгорыі.

Текст:
Фото: з архіва Аляксея Маргужа