В юбилей Островца сельское хозяйство удивляло и креативило

19:10 / 19.08.2023

photo_5407104246886812990_y.jpg

Падворак працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна здзівіў не толькі памерамі, але і прадуманасцю, выверанасцю кожнай дэталі “інтэр’ера”.

Тон задаваў стыльны трактар з вялізнай кепкай і трыма чырвонымі пяцёркамі.

Сімвалічнай стала фотазона, дзе астраўчане з задавальненнем   рабілі сэлфі: задні план – градзірні Беларускай АЭС. Арыгінальна і з глыбокім сэнсам: сельская гаспадарка і мірны атам – два “кіты” нашага стабільнага заўтра.

І вялікая кніга з прыродных матэрыялаў: гліны, саломкі, кветак, сабраных з астравецкіх палёў, таксама была да месца.

Турыстычныя “фішкі” на сельскагаспадарчую тэматыку на сваім падвор’і прадэманстравала аграсядзіба “Радзюшы”, чым здзівіла, але яшчэ больш парадавала гараджан і гасцей свята. Не толькі яблыкі, але і прадукты для дэгустацыі і пакатацца на поні прапаноўвала гаспадыня. 

Жывы куток раскінуўся перад палаткай сельскай гаспадаркі: індыкі, трусы, гусі, авечкі і козы!

Папулярнасцю карысталася прадукцыя з індычкі – да слова, фермерская гаспадарка “Астравецкая” прэзентавала сябе на свяце падобнага маштабу ўпершыню.

Чэргі да палатак прадпрыемстваў суседніх раёнаў, дзе праходзіла дэгустацыя тварагу, сыроў, мясной прадукцыі, падказвалі: астраўчане не толькі пакаштуюць, але і прыкупяць кілаграм-другі таго, што спадабалася.

photo_5407104246886812992_y.jpg

photo_5407104246886812993_y.jpg

photo_5407104246886812994_y.jpg

photo_5407104246886812995_y.jpg

photo_5407104246886812996_y.jpg

photo_5407104246886812997_y.jpg

photo_5407104246886812991_y.jpg

Текст:
Фото: Ольга Хотянович