Пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу разважае Алена Ярашэвіч
10:12 / 04.02.2022
Кожнаму цікава і важна было пачуць, як будзе развівацца наша краіна ў бліжэйшы час. І Прэзідэнт агучыў асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі.
Сёлетняе Пасланне было асаблівым. І не толькі таму, што яно прайшло напярэдадні правядзення рэферэндума па Канстытуцыі. Апошні раз Прэзідэнт звяртаўся да народа і Нацыянальнага сходу ў 2020 годзе. З таго часу адбылося нямала значных падзей. Галоўнае, што мы змаглі захаваць краіну, пераадолець шматлікія выпрабаванні і аб’яднацца дзеля шчаслівай і мірнай будучыні – нашай і нашых дзяцей!
Дарэчы, Прэзідэнт падкрэсліў, што ён ганарыцца беларусамі, якія за гэты час сталі яшчэ больш моцнымі, а таксама зразумелі, што сіла ў адзінстве.
«Мы зберажом і павялічым матэрыяльную і духоўную спадчыну пакаленняў, перададзім нашым нашчадкам суверэнную і незалежную дзяржаву, наш агульны дом, дзе яны будуць адчуваць сябе ў бяспецы і камфорце. Гэта і ёсць наш шлях! І праўда (а ў ёй сіла) – на нашым баку!» – з такімі словамі звярнуўся Прэзідэнт да грамадзян нашай краіны.

Сёлета Аляксандр Лукашэнка не толькі расказаў пра накірункі развіцця дзяржавы, але і звярнуўся да беларусаў з трыма вельмі важнымі пытаннямі: Ці гатовы мы плаціць за ўласную абарону і нашу дзяржаву? Ці гатовы мы плаціць за наш суверэнітэт і незалежнасць? Ці гатовы мы быць ініцыятыўнымі і працаваць на сваю сям’ю і сябе?
Менавіта над гэтымі пытаннямі цяпер давядзецца паразважаць кожнаму з нас і даць адзіны, але самы правільны адказ, ад якога будзе залежыць наша далейшае жыццё.
На мой погляд, многія ўжо даўно вызначыліся з адказамі на іх, бо, калі хочам жыць у вольнай шчаслівай краіне, мы павінны быць гатовы зрабіць усё дзеля гэтага.
Больш за дзве з паловай гадзіны кіраўнік краіны аналізаваў сітуацыю, прапаноўваў накірункі дзейнасці дзеля нашага развіцця, больш за гадзіну адказваў на самыя розныя пытанні – тым самым паставіў кропкі над «і» па многіх тэмах. Застаецца толькі адно, самае галоўнае – працаваць і любіць нашу краіну і людзей, што тут жывуць!
#послание #президент #конституция #референдум