Астраўчанка Паліна Мамонава трапіла ў лік лепшых на “Пакаленні творчасці”

16:51 / 03.12.2021

Яшчэ адна зорачка зазіхацела на творчым небасхіле талентаў Астравеччыны: шасцігадовая спявачка Паліна Мамонава, якая займаецца ў выкладчыка вакальнай студыі “Вясёлыя ноткі” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Веры Сходкінай, атрымала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені на міжнародным фестывалі-конкурсе “Пакаленне творчасці” (Екацярынбург).

Конкурс праводзіўся ў звыклым з-за каронавіруса фармаце: удзельнікі дасылалі відэа выступлення на ўказаную электронную пошту і чакалі адказу з вердыктам журы. Юная астраўчанка выканала песню “Маленькі караблік” з рэпертуара Ксеніі Сітнік. Дарэчы, для Паліны гэта быў дэбют на міжнародным узроўні – дзяўчынка займаецца ў вакальнай студыі з верасня і за гэты час паспела паўдзельнічаць толькі ў абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”.

І першы блін выйшаў не камяком, а годнай узнагародай. Віншуем Паліну Мамонаву і яе выкладчыка з добрым пачаткам.

1.jpg

2.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: