Падзякі бацькам, сыны якіх служаць ва Узброеных сілах Беларусі
Хутка пачнецца чарговы прызыў у рады Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, а між тым, напэўна, многім цікава, як жа нясуць свой пачэсны абавязак тыя, хто ў рады салдат трапіў у мінулым годзе.
Нядаўна ў Астравецкі камісарыят прыйшлі падзякі з вайсковых часцей, у якіх суверэнітэт і незалежнасць нашай Беларусі абараняюць астравецкія хлопцы. Усе яны насычаны словамі кшталту “зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку”, “да выканання сваіх службовых абавязкаў падыходзіць добрасумленна”, “адказна выконвае пастаўленыя задачы”, “мае высокае пачуццё адказнасці”. Адразу відаць, што камандзіры сваімі байцамі задаволены і хочуць, каб і ў родных мясцінах астраўчан ведалі аб годнасці і гонары сваіх сыноў.
Такія водгукі і падзячныя лісты, якія ім перанакіруюць з ваенкамата, у хуткім часе атрымаюць бацькі Арцёма Кузьміцкага, Юрыя Саляніка, Віталія Грынкевіча, Юрыя Лукашэвіча, Дзяніса Хвесечка, Алега Яцэвіча і Аляксандра Герасіма.
Добрых сыноў на абарону Айчыны накіроўвае Астравеччына – будзем спадзявацца, што гэта традыцыя застанецца нязменнай.
Антон МАЛЬШЭЎСКІ.