Раённы конкурс знаўцаў польскай арфаграфіі
Штогод у аддзеле адукацыі Астравецкага райвыканкама праводзіцца конкурс “Знаўца польскай арфаграфіі”.
Польскую мову вучні нашых школ вывучаюць на факультатыўных занятках, якія сёлета арганізаваны ў Гудагайскай школе, Кямелішкаўскім і Рытаньскім НПК і СШ №1. Праўда, дэманстраваць навыкі валодання ёй чамусьці не спяшаюцца. Таму і на раённы конкурс знаўцаў польскай мовы прыехалі толькі прадстаўнікі Гудагайскай школы і Кямелішкаўскага НПК – шасцікласнік Мікіта Вішнеўскі і дзесяцікласніца Альбіна Етка.
Конкурс складаўся з двух этапаў: школьнікі пісалі дыктант і выконвалі тэставую работу і справіліся з прапанаванымі заданнямі даволі добра. За што і былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі, прадстаўленымі раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”. Падарункі таксама атрымалі настаўнікі – М.К. Васілёнак і В.З. Валодзька.
Алена ЯРАШЭВІЧ.