Увага! Недысцыплінаваныя пешаходы!

08:31 / 30.03.2012





Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Увага! Недысцыплінаваныя пешаходы!”, акцэнтаваны на прафілактыку парушэнняў правілаў дарожнага руху, праводзіцца ў Беларусі 30 сакавіка.


Хацелася б яшчэ раз нагадаць пешаходам, што перасякаць праезджую частку дарогі трэба па пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці – на скрыжаваннях (па лініі тратуараў і абочын). Перш, чым ступіць на дарогу, трэба ўпэўніцца ў адсутнасці транспарту, правільна ацаніць адлегласць і хуткасць аўтамабіляў, якія прыбліжаюцца.
Не забывайце, што вечарам і ноччу трэба насіць святлоадбівальныя элементы. Асляпленне святлом сустрэчных машын, вулічнае асвятленне цёмнае адзенне пешахода перашкаджаюць вадзіцелям своечасова ўбачыць людзей на дарозе.
У адносінах грамадзян, якія дапусцілі парушэнні ПДР, прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь (35 – 105 тысяч рублёў), а калі пешаход яшчэ і нецвярозы – ад 3 да 5 базавых велічынь (105 – 175 тысяч).
Калі вы ўбачылі п’янага пешахода на дарозе ці каля праезджай часткі не заставайцеся раўнадушнымі і паведаміце аб гэтым па тэл. 102.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.