Узнагарода дырэктара «Астравецрайгаз» Марыі Нікадзімаўны Ігнатовіч

12:12 / 29.03.2012

У мінулую пятніцу ў Мінску адбылося ўзнагароджанне жанчын – пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”, які штогод праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”. У іх ліку была і прадстаўніца Астравеччыны, дырэктар ВУ “Астравецрайгаз” Марыя Нікадзімаўна Ігнатовіч.


Узнагароджанне праходзіла ва ўрачыстай і адначасова – вельмі шчырай і сардэчнай атмасферы з удзелам старшыні “Беларускага саюза жанчын” Надзеі Ермаковай і вылілася ў цудоўнае свята, якое стала працягам сакавіцкага Дня жанчын. У гэты дзень у выставачным цэнтры “БЕЛЭКСПА” сабраліся дзясяткі лепшых прадстаўніц лепшай паловы чалавецтва з усёй рэспублікі, якія дабіліся значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці, выхаванні дзяцей, шмат сіл аддаюць грамадскай рабоце, дасягнулі значных творчых вышынь. Марыя Нікадзімаўна была прызнана лаўрэатам у намінацыі “За дабрачыннасць і міласэрнаць”.
Віншуем зямлячку з такой цудоўнай перамогай!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.