Стратонік Лях прымаў віншаванні з нагоды юбілею

09:07 / 28.01.2021

У юбілейны 80-ты дзень нараджэння былы дырэктар Астравецкага доследнага лясгаса, ганаровы лесавод Стратонік Лях прымаў віншаванні ад калег і ветэранскай арганізацыі.

1.jpg

Шмат гадоў лясной гаспадарцы аддаў Стратонік Іванавіч. Лёс прывёў яго на Астравеччыну, якая стала для Ляхаў радзімай, у 1976 годзе. Больш за 20 гадоў юбіляр узначальваў лясгас, а ў 2002-м пайшоў на заслужаны адпачынак.

Шчырыя словы віншаванняў віноўніку ўрачыстасці адрасаваў дырэктар Астравецкага доследнага лясгаса Рыгор Долгі, які ўручыў Стратоніку Іванавічу Ганаровую грамату Мінлясгаса. Падзячнае пісьмо ад раённага савета ветэранаў імянінніку перадаў былы намеснік дырэктара Пётр Крупеньчык. Таксама юбіляр атрымаў падарункі ад лясгаса і яго прафсаюзнай пярвічкі.

2.jpg

3.jpg

4.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич