Аксана Керна: У «Астравецкай праўдзе» мяне цікавіць школьная тэма
16:03 / 19.09.2020

– Мне найбольш падабаюцца рубрыкі «Альфа і Амега школьнага жыцця», «Паміж намі, Евачкамі», таксама люблю матэрыялы пра гісторыю вёсак, лёсы людзей, – гаворыць Аксана. – Я педагог, напэўна, таму асабліва сачу за артыкуламі школьнай тэматыкі: чым жывуць установы, якія праекты рэалізоўваюць, поспехі калег і іх вучняў… – нешта з гэтага і для сябе на заметку возьмеш. Муж любіць чытаць пра знакамітых землякоў, агляд галоўных падзей краіны і вобласці, а таксама аб’явы.
Увогуле кожны нумар адметны, непадобны на іншы, і заўсёды цікава, што надрукуюць у наступным. Таму жадаю любімай «раёнцы» толькі працвітання! – падсумоўвае наша чытачка.
Дзякуй вам, Аксана, за добрыя словы і за тое, што сябруеце з «Астравецкай праўдай»!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.