Озеленители к сезону готовы

08:39 / 16.03.2020

Не сёння-заўтра на вуліцы горада высадзіцца дэсант жыллёва-камунальнай гаспадаркі – і расквеціць іх яркімі колерамі вясны і насычанымі адценнямі лета.

Чым парадуюць астраўчан азеляніцелі, расказала інжынер садова-паркавай гаспадаркі Астравецкага РУП ЖКГ Вольга Аўгуль:

34.jpg

– На прыдамавых тэрыторыях жыхары шматкватэрных дамоў у асноўным самі праяўляюць ініцыятыву і ўпрыгожваюць кветнікі каля пад’ездаў. Нашы ж работнікі ў першую чаргу зоймуцца высадкай кветак каля помнікаў, архітэктурных кампазіцый і на галоўных вуліцах горада – на наземныя клумбы і вертыкальныя кветнікі.

У мінулым годзе мы паспрабавалі працаваць з настурцыяй, якую калісьці вельмі любілі нашы бабулі, – сёлета вырашылі павялічыць яе колькасць. Прыгожа глядзіцца на клумбах і ў кашпо пеларгонія – у нас нарыхтавана і куставая, і ампельная. Перавагу традыцыйна аддаём яркім, насычаным колерам, якія даюць адналетнікі. Насенне ў асноўным збіраем сваё, з навінак адразу купляем «на пробу», кустарнікі ў большасці чаранкуем самі.

– Мне вельмі падабаюцца высокія кветнікі ў выглядзе фігур, – прызнаецца інжынер. – Гэта складаная сістэма, якая патрабуе часу і пэўнага вопыту. Спадзяюся, у хуткім часе яны з’явяцца ў нашым горадзе. Адну я паставіла б каля ЖКГ, другую – паміж лесапаркам і СОКам – там якраз вугал пустуе…

На цэнтральных гарадскіх клумбах ужо паказалі «рожкі» цюльпаны, пасаджаныя восенню. У бліжэйшы час з цяпліцы ў кашпо пераедуць першацветы, а замест газона па вуліцы Паркавай вакол габіёнаў (ацынкаваная сетка з каменнем. – Заўв.аўт.) з’явяцца стыльныя кветнікі.

Асноўная пасадка дрэў і дэкаратыўных кустоў запланавана на будучую восень – так, сцвярджаюць спецыялісты, яны лепш прыжываюццца. Цяпер жа вядзецца паслязімовая праверка зялёных насаджэнняў, вясенняя апрацоўка, і ўстаноўка на іх ахоўных каркасаў. Амаль 0,25 га пашкоджаных падчас будаўнічых работ або вымаклых газонаў, якія ў асноўным знаходзяцца ў мікрараёне Валадарскага, азеляніцелям у гэтым сезоне трэба ўзнавіць.


У ПЛАНАХ

– Каля 40 000 штук расады адналетінкаў было высаджана ў мінулым годзе на вуліцах Астраўца, у гэтым іх будзе яшчэ больш.

– 100 хвойных дрэў, 150 лісцевых і 50 хвойных кустоў плануецца высадзіць у горадзе вясной.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович