Калі ў чэрвені гэтага года мы ў дваццаты раз паставілі «Калядны вечар», то, буду шчырай, палічылі, што гэта – прыгожая фінальная кропка.
Ну сапраўды: колькі можна? Гэта ж не «Паўлінка»… Восем гадоў на сцэне – такім «доўгажыхарствам» не кожны прафесійны спектакль можа пахваліцца. Читать далее
КругАгляд Ніны Рыбік
Калі ў мяне і былі нейкія сумненні ў неабходнасці вакцынацыі супраць «ковіду», то дачка зняла іх простым і лагічным пытаннем. Читать далее
Настаўнікі, псіхолагі, паспяховыя бацькі ў адзін голас просяць: гаварыце са сваімі дзецьмі! Гаварыце, каб ведаць, чым яны жывуць, што іх турбуе, пра што яны мараць. Читать далее
Спяшаюся з абедзеннага перапынку на работу. Часу – у абрэз. А на лавачцы ля пад’езда суседкі ловяць апошнія цёплыя дзянькі нашага, бабінага, лета. Читать далее
Астравеччына – край асаблівы. Наслядзіў тут не толькі ледавік, які ператварыў яго ў “беларускую Швейцарыю”, шчодрай рукой сыпануўшы азёр і пагоркаў, раскідаўшы лясы і даліны, прачарціўшы руслы рэчак. Читать далее
Нядаўна з’явілася ў мяне віртуальная знаёмая. Жанчыне далёка за 70, а выглядае яна максімум на 50. Стройная, спартыўная, садзіцца на шпагат, сочыць за знешнасцю і моднымі трэндамі, вядзе блог у “Інстаграм”, удзельнічае ў фотасесіях, дэманструючы, што ва ўзросце 60+ можна быць прыгожай, дагледжанай, цікавай, зарабляе на рэкламных акцыях, раздае інтэрв’ю папулярным СМІ – словам, усім сваім выглядам даказвае, што жыццё на пенсіі толькі пачынаецца. Журналісцкая цікаўнасць не дазволіла прайсці міма такога унікума – таксама захацелася задаць некалькі пытанняў “для друку” новай знаёмай. Читать далее
Хачу спытаць у жыхароў старой часткі Астраўца: ці часта вам даводзіцца бываць у новым горадзе? Маю на ўвазе не проста паходы ў ZAMI, «Санту», «Еўраопт» ці вымушаныя наведванні бальніцы, а няспешныя прагулкі, калі кожны крок прымушае назіраць, успамінаць, разважаць… Читать далее
У мемарыяльным комплексе «Хатынь» ёсць помнік спаленым вёскам. Калі даводзіцца там бываць, стараюся знайсці сярод мноства іншых назву роднай вёскі Уласы і ўскласці кветкі на шэрыя мармуровыя літары… Читать далее
Замятае зіма, замятае… Радкі з папулярнай песні сёлета сталі явай жыцця. Напэўна, ужо ніхто не стане жаліцца, што «не тыя цяпер зімы, як былі некалі». Здаецца, усім усяго хапіла: і снегу, і маразоў. Некаму, можа, ужо і залішне… Читать далее