Жители Островетчины приветствовали реликвии Св. Терезы Младенца Иисуса

19:00 / 26.07.2013
Аблічча гэтай святой знаёма кожнаму з дзяцінства: супакоены твар, добрыя вочы, у руках – нязменныя ружы і крыж… Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус лічыцца апякункай місій, хоць пры жыцці ніводнага разу не выпраўлялася ў далёкую дарогу.
Сваё падарожжа па свеце яна распачала пасля смерці, а Беларусь стала 76-й краінай, куды завітала святая. З 13 па 16 ліпеня на Астравеччыне адбывалася перэгрынацыя рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус пад дэвізам – “Маё пакліканне – гэта любоў”.

Да касцёла святога Юрыя ў Варнянах бясконцым жывым ручайком сцякаліся людзі: бабулі, якія амаль штодзень  ходзяць  на  імшу,  маладыя  сямейныя  пары,  людзі  сярэдняга  ўзросту,  дзеткі,  моладзь,  хворыя і нямоглыя… Многія прыходзілі заўчасна, каб за гадзіну да сустрэчы са святой памаліцца і падрыхтавацца да  доўгачаканага  спаткання.  Іншыя прыходзілі хвіліна ў хвіліну.
Ніводзін  чалавек  не  сядзеў  на лаўцы.  Людзі  нецярпліва  чакалі святую  заступніцу.  Многія  ў  руках трымалі ружы: белыя, жоўтыя, чырвоныя…
І неба не вытрымала такога напружанага чакання – разрадзілася дажджом. Дажджом – суцэльнай сцяной. Дажджом  –  выпрабаваннем  веры. Дажджом ачышчэння…
Святая казала, што, калі памрэ, то будзе пасылаць з нябёсаў пялёсткі ружаў – як ласку Пана Бога. Дажджавыя пялёсткі цалавалі твары сустракаючых – а дарога да храма ператварылася ў ружавую стужку.
…Работнікі  мясцовага  лясніцтва неслі  рэлікварый,  а  святую суправаджалі  браты кармеліты. Прывітаць святую Тэрэзу ад Дзіцятка Езус у гэты дзень прыйшлі тыя, хто прагнуў  гэтай  сустрэчы  сэрцам, а  не  розумам.  Святая  імша,  якую цэлебраваў айцец  Бярнард, дазволіла вернікам  раздзяліць  радасць  ад прысутнасці святой і адчуць любоў: да Бога, бліжняга і сябе. Любоў, якую несла святая Тэрэза праз усё свае кароценькае, бы след знічкі, жыццё; любоў, якая і зараз асвятляе жыццёвыя дарогі тысячы вернікаў.
“Любіць – сябе дарыць, любіць – сябе дарыць, любіць – сябе дарыць, дарыць сябе без меры.
Маці Божая Шкаплерная, маліся за нас!
У многіх вернікаў Каталіцкага Касцёла лета звязана з наведваннем санктуарыяў Маці Божай. Людзі накіроўваюцца да святых месцаў, каб атрымаць патрэбныя ласкі аздараўлення або навяртання, падзякаваць Маці за выслуханыя просьбы. 13 і 14 ліпеня месцам сустрэчы і супольнай малітвы вернікаў з нашай краіны і з-за мяжы стаў санктуарый Маці Божай у Гудагаі.
Калі  я  гавару  мовай людзей  і анёлаў,  а любові не маю, то я быццам звонкая медзь, або як гулкія цымбалы.Калі я маю дар прароцтва і ведаю ўсе таямніцы, веды, каб перастаўляць горы, але любові няма, я – нішто.І калі раздам усю маёмасць сваю я без рэшты, і сябе ахвярую, а не маю любові, няма мне з гэтага карысці.”
У  сваёй  аўтабіяграфічнай  кнізе “Гісторыя  адной  душы”  святая  Тэрэза апісала ўласныя перажыванні, цярпенні – сваю дарогу і сваё жыццё з Богам…
Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус нарадзілася на поўначы Францыі. Калі дзяўчынка была зусім маленькай, памерла маці, і Тэрэза ахвяравала сваё жыццё Найсвяцейшай Панне Марыі. У пятнаццаць гадоў дзяўчынка адчула пакліканне. Настаяцельніца кляштара кармелітак адмовіла дзяўчыне, спасылаючыся на яе ўзрост. Са сваёй просьбай Тэрэза звярталася нават да папы Льва XIII падчас аўдыенцыі: яна ведала, калі Папа згодзіцца – пагодзяцца і ўсе астатнія. Мара стала рэчаіснасцю толькі праз год: у 1890 годзе будучая святая склала вечныя шлюбы. І з дня, калі ўпершыню адзела габіт, Тэрэза крочыла “малой дарогай”. Яна адчувала, што Бог адорвае сваёй мудрасцю “малых”, а не светачаў навукі – пагэтаму яна яшчэ вядомая як “Малая святая Тэрэза”.
Сёстры па супольнасці не заўсёды разумелі яе. У кляштары Тэрэза захварэла на сухоты, аднак, нягледзячы на хваробу, якая забірала шмат сіл, працягвала прысвячаць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Яна прадчувала хуткую смерць – і яшчэ з большай моцай працягвала працаваць і пісаць. Адышла ў вечнасць будучая святая ва ўзросце 24 гадоў. Папа Пій ХІ у 1923 годзе абвясціў яе благаславёнай, а праз два гады святая Тэрэза была кананізавана.
Падчас Сусветнага дня моладзі ў Парыжы Ян Павел ІІ абвясціў святую доктарам Касцёла. У гісторыі святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус стала трэцяй жанчынай, якая атрымала гэты тытул. Святая лічыцца апякункай Расіі, Францыі, законаў кармелітак, тэрэзак і тэрэзіянак, каталіцкіх місій і місіянераў.
…Пасля  заканчэння  імшы  людзі не  разыходзіліся  па  дамах,  кожны імкнуўся падысці бліжэй да рэлікварыя і  за  некалькі  секунд,  пакуль  рукі дакраналіся да халоднага шкла, адчуць цеплыню, папрасіць пра сваё асабістае ці падзякаваць святой Тэрэзе.
Людзі прыходзілі і на начное чуванне. Рэлікварый ні на імгненне не пакідалі без малітваў.
…А ў паветры лунаў пах ружаў – як напамін аб тым, што святая Тэрэза чуе цябе кожную хвіліну. Няхай у жыцці не надарацца вялікія падзеі ці адкрыцці, аднак ты будзеш ведаць сваю маленькую дарогу і крочыць па ёй, несучы любоў.


______________________


Алена ГАНУЛІЧ.
Фота аўтара.