Островецкий "Вирус-Транзит" занял второе место на Республиканском фестивале КВН
14:00 / 20.12.2014
6

Нагадаю: каб дайсці да фіналу ў сталіцы, нашы медыкі вытрымалі не адну напружанную гульню, якім папярэднічалі шматлікія рэпетыцыі. І, нягледзячы на “зорнасць” сапернікаў, наша каманда змагла паказаць гульню вышэйшага класа і ў выніку заняла другое месца, прычым ад перамогі іх аддзялілі нейкія дзясятыя бала.
Перад апошнім, музычным, конкурсам тры каманды мелі аднолькавую колькасць балаў – “Адрэналін”, “Лёгкі транс” і “Вірус-Транзіт” ішлі, што называецца, нага ў нагу, таму менавіта музычны конкурс павінен быў стаць рашаючым. Зразумела, што кожны балельшчык лічыць самай вясёлай і знаходлівай менавіта сваю каманду. І па меркаванні аўтара гэтых радкоў, нашы глядзеліся лепш. Аднак першае месца ўсё ж аддалі Мінску... Гэтую сітуацыю найлепш характарызуе адзін з першых жартаў нашых медыкаў: “– Дзе гуляем? –У Мінску. – Хто сапернікі? – Каманда з Віцебска і дзве мінскія. – Хто суддзі? – Мінчане. – Хана інтрызе!”
І ўсё ж заваяванае нашымі медыкамі “серабро” – з прыкметным бляскам “золата”. Мы ўпэўнены, што яны – самыя лепшыя, самыя вясёлыя і знаходлівыя! І вельмі хочацца спадзявацца, што ў гэтым змогуць пераканацца ўсе астраўчане – праграма нашых медыкаў вартая таго, каб паказаць яе на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец”.
---------------------------------
Антон Мальшэўскі, фота аўтара.