Конкурс “Што б гэта значыла“: подпісы да здымка нашых чытачоў і вынікі галасавання

14:00 / 11.08.2026
Не ведаю, што таму прычынай: ці то спёка, якая час ад часу апаноўвала нас гэтым летам; ці грыбныя-ягадныя-агародныя клопаты; ці здымак нашым чытачам не зайшоў – але варыянтаў подпісаў на гэты раз аказалася менш, чым звычайна. Для саміх канкурсантаў гэта, можа, і ў радасць – канкурэнцыя меншая, а вось рэдакцыйнае журы засмуцілася. Конкурс гэты даўні, адзін з газетных старажылаў, і аднойчы мы сутыкнуліся з такой праблемай: колькасць удзельнікаў зменшылася да мінімуму – і нам давялося яго прыпыніць. Чытачы, праўда, скардзіліся і прасілі аднавіць: любяць яны чытаць цікавыя і трапныя подпісы да здымкаў. Але ж, каб было што пачытаць, трэба, каб было каму іх прыдумаць. Таму, каб конкурс жыў, перафразіраваўшы вядомую прыказку пра саначкі, мусім сказаць: любіце чытаць – не лянуйцеся пісаць. І не спазняйцеся дасылаць! 

Гэта – пра нашу будучыню. А цяпер – пра тое, што ёсць.

Многія ўбачылі на здымку тое, што, уласна кажучы, на ім і адлюстравана: сяброўскія ад­носіны мужчыны і каня, іх поў­нае ўзаемаразуменне. А яшчэ ўзгадалі, што конь – адвечны працаўнік і памочнік чалавека. 

Вось што піша дэбютантка конкурсу Ларыса Гаваноўская:

Добрый коник трудовой!

Изменили облик твой.

Ты достоин заботы за труд,

И хозяин твой добрый

Никогда не возьмёт 

в руки кнут.

Ларыса Дзмітрыеўна ўспа­мі­нае, што і ў іх гаспадарцы быў конь. Бацька яго вельмі лю­біў і шкадаваў: карміў, паіў, а калі даводзілася араць, то праз кожныя дзве гадзіны рабіў пера­пынак, каб перадыхнуць самому і даць адпачыць каню. Тады тата даваў яму якую смакату: бульбіну, бурак, моркву. Жан­чына ўзгадвае, як мякка, пяшчотна браў конь гасцінец з рукі. Помніцца ёй і як зімой бацька выводзіў каня з хлява, каб той размяў ногі, не застойваўся – і сіўка-бурка радаваўся, як дзіця: танцаваў, дробна перабіраючы капытамі; станавіўся на калені і зарываўся пысай у гурбу, качаўся па снезе… Выходзіць, нішто чалавечае ім не чужое.

З любоўю піша пра коніка-працаўніка баба Лена (Леанарда Якель):

Конік мой, ён добры, мілы:

Цягне воз, што мае сілы.

Каб цягнуў ён цяжкі воз,

Я даю яму авёс.

Мы з ім добрыя сябры,

Устаём мы да зары.

Я бяру ў рукі расчоску

І раблю яму прычоску .

Стаў цяпер ён мне, як брат,

Гэтаму я вельмі рад.

Конік мой такі харошы!

Яго нікому не аддам

Ні за якія грошы! 

У бабы Лены таксама ёсць дзіцячыя ўспаміны, звязаныя з канём: у іх, як і ў людзей, таксама ў кожнага свой характар:

«Мне было гадоў 14 ці менш, калі давялося везці маму ў бальніцу на кані, – расказвае жанчына. – Лякарня ў суседняй вёсцы кіламетраў за 7 ад нашага хутара. Зіма, мароз градусаў 15. Едзем: я праўлю, мама ў санях ляжыць, палазы парыпваюць…»

І раптам на палове дарогі конь стаў як укапаны! Я і так, я і сяк – ні з месца. А мама ззаду стогне – баліць ёй. Дый холад прабірае. 

Ехаў насустрач мужык. Я ўзра­давалася: пэўна ж, дапаможа! Ён стаў крычаць на каня, бічом яго па баках хвастаць, а конь толькі вушамі стрыжэ – і не зварухнецца. Плюнуў той мужык і паехаў сваёй дарогай. А мы стаім… Я ўжо і малілася, і плакала… Ды ўрэшце ўзяла каня за аброць і стала яго прасіць: «Калі ласка, родненькі, дапамажы. Ты ж бачыш: маме дрэнна, я ж яе на руках не аднясу»… І што вы думаеце? Конь пайшоў. Вось я і думаю: ці Бог дапамог, ці зразумеў мяне сіўка?»

Аляксандр Харытонаў, хоць і не ведаў гэтай гісторыі, упэў­нены, што любая жывёліна (зрэш­ты, як і чалавек) цэніць най­перш добрае слова:

Очень много книжек издано

О жестокости людей.

Сколько гадов перевидано, 

Что истязают лошадей.

Кнут у них почти что пряник,

Без него не мыслят труд.

Конь от слабости чуть тянет,

А его нещадно бьют.

Труд тяжёлый, до износа

Сокращает жизнь коней.

О здоровье их не спросят,

Только бьют ещё сильней.

Пашет конь с утра до ночи.

Поощренье – тот же кнут.

Из людей никто не хочет

Признавать, что зло несут.

Нет заботы и вниманья

К нашим преданным друзьям.

Уваженья нет, признанья…

Но животное – он сам!

А вот тут – другое дело!

Дружба парня и коня.

Прижимаются всем телом –

Закадычные друзья.

Он не станет бить скотину

И стегать её кнутом.

Настоящий друг! Мужчина!

Друг не станет подлецом.

Конь безумно благодарен,

Мордой тычется к нему.

Кто сказал, что он бездарен?

Знает дружбе он цену.

Ухо нежными губами

Человеку целовал. 

Выражал любовь делами.

Надо было б – жизнь отдал!

І Капіталіна Пятроўская піша пра любоў да коніка, колішняга працаўніка. 

Я люблю свою лошадку!

Причешу ей шёрстку гладко. 

Да что-то гривка поредела – 

Моя лошадка постарела.

От трудов она устала –

Всю жизнь людям помогала!

Огород на ней пахали,

Картошку по весне сажали, 

Сено и дрова возили –

Много людям послужила.

И ей надо отдых дать –

На лужочке погулять, 

Овса вволю пожевать, 

Чистенькой воды напиться –

Ещё может пригодиться!

Што ж, варта памятаць тое доб­рае, што было, – і быць удзяч­ным.

Але ў любым узросце добрая разумная жывёліна можа стаць цудоўным псіхатэрапеўтам, лі­чыць Ларыса Гупянец:

Когда так тоскливо, 

что хочется выть, 

И синее кажется чёрным, 

Попробуй лицо 

рыжей гривой закрыть, 

Зарыться в пушистые волны. 

И скоро из сердца 

уйдёт пустота,

И красками всё заиграет.

Не знаю, спасает ли 

наш мир красота, 

Но лошади душу спасают...

І ў Рэгіны Дрэмы ёсць думкі пра іпатэрапію – праўда, крыху іншага характару:

Выйду в чисто поле с конём,

Водки мы с собой наберём.

Только вот беда:

Конь мой не пьёт…

Да он меня и трезвый поймёт!

Открою тайну коню,

Расскажу всё другу своему.

Вот за что я люблю коня –

Выслушает и поймёт он меня.

Про судьбу свою расскажу…

И над ней с конём я поржу!

Але Ларыса Гупянец між ін­шым папярэджвае, што трэба быць асцярожным у стасунках – як з канём, так, да слова, і з некаторымі людзьмі:

Ласка ўсім нам даспадобы. 

Але ж даць хачу параду:

Гладзьце пысу ў рознае худобы, 

А да каня не падыходзьце ззаду,

Бо падковай так ён «пацалуе» – 

Ні адзін кастапраў не ўратуе!

Не было такога здымка і такога выпадку ў нашым шматгадовым конкурсе, каб чытачы не згледзелі ў ім тэму кахання. 

Капіталіна Пятроўская пры­пісвае хлопцу на здымку такія думкі і словы:

Ох, много девок в жизни было!

А теперь люблю кобылу…

Ну што ж, так здараецца ў занадта пераборлівых – і хлопцаў, і дзяўчат. 

Вось што піша з гэтай нагоды Рэгіна Дрэма:

Ждала принца на белом коне! 

А тут бац – два «лося» явились!

А яшчэ Рэгіна Іосіфаўна ўба­чыла тут вынік рэкламнай кам­паніі – ён, на яе думку, на задаволеных тварах абодвух герояў здымка:

Слышали вы новость эту?

Хозяин мой сел на диету!

И на рекламе «бабок» 

он «стрижёт» немало:

Какая была морда – 

а какая стала!

Ларыса Гупянец таксама не абышла ўвагай настальгічную тэму:

Зараз хіба ў заапарку 

Можна ўбачыць коней у парку. 

Мы пра іх амаль забылі,

Нас імчаць аўтамабілі.

Я недарэмна ў пачатку параіла не забывацца пра тэрміны падачы варыянтаў на конкурс. Вельмі крыўдна за Марыю Бруйко  (бабу Марыю), якая даслала свае вель­мі цікавыя подпісы, але ўжо пасля заканчэння галасавання.

Зрэшты, мяркуйце самі:

Пасвіўся конь на сенажаці,

Траву сачыстую скубаў.

І здалёк Дзяніса ўбачыў – 

Сваяком хлопца прызнаў.

Здрыгануўся, пакланіўся,

Як да сына, прытуліўся,

Любоў і вернасць паказаў.

Пажаліўся, праслязіўся

І пра лёс свой расказаў.

***

Неяк жонка мая

Нібы звар’яцела:

Прыраўнавала да каня,

Развясцісь хацела.

Рэдка ў хаце я бываў,

На халтуру час свой траціў.

Увагі мала ёй удзяляў,

Да каня ў залежнасць трапіў. 

Не разлучаўся з ім ніколі:

То на дачы, то у полі

Ад усходу да закату –

То ў свата мы, то ў брата.

Ну вось так і дакатаўся:

І з канём пад кустом 

Начаваць застаўся. 

***

Разводились мы с женой.

Хозяйство поделили:

Мне достался конь вороной,

А ей – белогривый. 

Але ўсе тры варыянты Марыі Бруйко сёння, на жаль, аказаліся па-за конкурсам.

А з тых, хто прымаў удзел у галасаванні, найбольш ачкоў – 190 – набрала баба Лена (Леанарда Якель), у яе першае месца. На другім з парадай звяртацца да каня як да псіхатэрапеўта – Ларыса Гупянец, у яе 140 ачкоў. У Аляксанд­ра Харытонава – 100 ачкоў і трэцяе месца.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў усім у наступным этапе конкурсу! Спадзяёмся, што ён будзе больш шматлюдным і шматварыянтным. 

Текст: Нина Рыбик