Благодарность за труд: отраслевой профсоюз здравоохранения наградил лучших аграриев Островетчины
Харчовая бяспека краіны і кожнага з нас напрамую залежыць ад плённай працы аграрыяў. Гэтую стратэгічную значнасць уборачнай кампаніі выдатна разумеюць і ў гарадах.
У межах маштабнай рэспубліканскай акцыі “Прафсаюзы дзякуюць аграрыям за хлеб” Астравеччыну наведалі старшыні рэспубліканскага і абласнога Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла і Уладзіслаў Галяк.
Зазначу, што не першы год прафсаюз медыкаў падчас уборачнай кампаніі шэфствуе над нашым раёнам і суседнім Смаргонскім. Яго лідары наведваюць розныя гаспадаркі і імкнуцца адзначыць хлебаробаў незалежна ад вытворчых паказчыкаў.
Сёлета Падзякі за работу і грашовыя сертыфікаты прымалі працаўнікі КСУП “Міхалішкі”: старшыя камбайнеры Аляксей Ярмак, Іван Юшчык, Генадзь Мілаш, Мікіта Ярмак, аграном па насенняводстве Яўгенія Емельян і загадчык зернесклада ў Страчанцы Марына Куркуль.
– У сучасных няпростых умовах, калі свет сутыкаецца са шматлікімі выклікамі, ваша штодзённая і самаадданая праца набывае асаблівую важнасць. Жніво згуртавала ўсіх беларусаў, незалежна ад прафесіі. Мы прыехалі, каб ад шматтысячнай медыцынскай грамадскасці выказаць вам словы глыбокай удзячнасці за духмяны хлеб і такую патрэбную для нас усіх справу, як уборка ўраджаю, –звяртаючыся да хлебаробаў, падкрэсліў Вячаслаў Шыла.
Да калегі далучыўся і Уладзіслаў Галяк, які пажадаў аграрыям у першую чаргу здароўя, а таксама, каб іх не падводзілі ні тэхніка, ні надвор’е.