Лідары жніва на 22 ліпеня

15:00 / 22.07.2026

Па звестках раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК на раніцу 22 ліпеня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:

КАМБАЙНЕРЫ

Уладзіслаў МЛЫНКОЎСКІ і Алег БУСЛОВІЧ з КСУП “Варняны”, якія на камбайне КЗС 1218-А1-02 намалацілі 543,4 тоны;

Андрэй ВІНЦКУСЬ і Іван БАРАДЫНКА (Белдзяржстрах) з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Джон-Дзір 9640” намалацілі 535,4 тоны;

Яўген ГРАБОЎСКІ і Віктар ВАШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС 3219 намалацілі 516,87 тоны.

ВАДЗІЦЕЛІ

аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5-ці тон:

Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ 650128 перавёз 693,5 тоны;

Андрэй ЛАПУНЯ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем МАЗ 6501С9 перавёз 553,3 тоны;

Максім ПРАЎЛУЦКІ з КСУП “Варняны”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 520,7 тоны.

АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “Грынвэй” дасушылі 1 540,8 тоны;

Мікалай ВАЛЭЙКА, Валерый МІЛАШ, Пётр ЛОТАХ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” дасушылі 1 328 тон.

Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА, Анатоль БРАЗЕВІЧ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” дасушылі 1 314,6 тоны.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич