Новае зданне конкурсу “Сваё, астравецкае”: пра што расказала легенда?

12:00 / 19.07.2026

Ёсць на Астравеччыне легенда. Аднойчы на Вялікдзень мужык запрог вала і пайшоў араць. Як ні спрабавалі яго спыніць, ён адказваў: веснавы дзень год корміць, святкаваць будзем, як усё пасеем.


Араў ён, араў, ды раптам пачуўся трывожны звон – і мужык разам з валом і плугам бясследна праваліўся пад зямлю. І ўтварылася на тым месцы найпрыгажэйшае возера.

Пра якое астравецкае возера ідзе размова ў легендзе? Што вы пра яго ведаеце? У якіх мастацкіх творах увасоблена гэта легенда?

Чакаем адказы да 27 ліпеня на электронную (ostrov_red@ostrovets.byі звычайную (г. Астравец, вул. Энгельса, 2А) пошты рэдакцыі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://telegram.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Нина Рыбик