Першым намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкама прызначаны Валянцін Чырыца

16:48 / 04.06.2026

Першым намеснікам старшыні Астравецкага райвыканама – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Валянцін Чырыца.


Нарадзіўся ў 1973 годзе ў вёсцы Свяцілавічы Смаргонскага раёна. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”; пазней прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце кіравання аграпрамысловым комплексам (“менеджмент у АПК”).

Амаль уся працоўная дзейнасць Валянціна Эдуардавіча звязана з сельскай гаспадаркай Смаргонскага раёна. Пачынаў у калгасе “Савецкая Беларусь”; быў галоўным заатэхнікам, намеснікам начальніка – начальнікам жывёлагадоўлі райсельгасхарчу Смаргонскага райвыканкама; намеснікам дырэктара, выконваючым абавязкі дырэктара Смаргонскай птушкафабрыкі; намеснікам дырэктара па будаўніцтве саўгаса “Смаргонскі”.

Апошнія 20 гадоў узначальваў Смаргонскую райплемстанцыю.

З 1 чэрвеня Валянцін Чырыца – першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

У 2021 годзе ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

Жанаты.

– У апошнія гады аграпрамысловы комплекс Астравеччыны дэманструе паспяховыя вынікі ў многіх накірунках сельскагаспадарчай галіны. Таму першачарговыя задачы, якія стаўлю перад сабой, – захаваць і прымножыць тыя поспехі, якія былі дасягнуты, і зрабіць максімальна магчымае для паляпшэння жыцця людзей, – падзяліўся Валянцін Эдуардавіч.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич