90 гадоў ідзе па жыцці з усмешкай і песняй Наталля Зубенка

12:00 / 20.05.2026
Думаю, чытачы пагодзяцца са мной: не так важна, колькі гадоў чалавек пражыў, галоўнае – як. Яшчэ важней – як ён сустракае старасць. Вядома ж, хваробы, слабасць, немачы не абмінуць нікога, каму пашчасціць дажыць да пажылога ўзросту. А што акрамя іх? Што дае сілы радавацца жыццю?

Пра гэта міжволі задумваюся, калі сустракаю Наталлю Пятроўну Зубенку. Жанчына нядаўна адзначыла 90-годдзе, а яе па-ранейшаму, як кажуць у Астраўцы, усюды поўна. Яна спявае ў хоры ветэ­ранаў – дарэчы, са сваімі дочкамі. Піша вершы і байкі – для сябе, бо прыдзірлівае вока, вядома ж, заўважыць у іх літаратурныя хібы. Шые, вяжа, вышывае… На кожнае свята – у царкве. 

Гэта пры тым, што выпала ёй шмат выпрабаван­няў, якія яна мужна пераносіла, не наракаючы на лёс…

Дзяцінства

Всего два года было мне, когда отца арестовали. 

Несправедливо! 

«Он враг народа!» – 

так нам тогда сказали. 

За что? 

За то, что при царе 

поручиком служил,

А после революции 

детей учить решил.

(З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)

Сям’я ў той час жыла ў Жы­томіры. Пётр Іванавіч Сака­лоў­с­кі выкладаў рускую мову і ба­таніку, Ніна Дзмітрыеўна – рус­кую мову і геаграфію. У сям’і трое дзяцей: старэйшая сястра ўжо замужам, брат-падлетак – інвалід. І Наташка – «паскробачак»: яна нарадзілася, калі маме было ўжо больш за 40 гадоў.

У 1938-м бацьку забралі. Пасля яго пасмяротнай рэабілітацыі дачка даведалася, што адразу ж і расстралялі.

Напэўна, такі ж лёс чакаў і сям’ю: жонку павінны былі ад­пра­­віць у лагер, дзяцей – у дзіцячы дом.

Але нават у той час усе­агуль­­­нага панічнага страху зна­ходзіліся людзі добрыя, муж­ныя і самаахвяр­ныя. Сябар бацькі, які слу­жыў у НКУС, даве­даў­шыся, што назаўтра павінны забраць Ніну Дзміт­рыеўну і дзяцей, уночы прыехаў на машыне і загадаў ім збірацца. Жанчына звязала ў вузел самае неабходнае. Ранкам яны былі ўжо пад Кіевам, у бабулі бацькавага сябра. Там пуставала палавіна дома – халодная, але ўсё ж дах над галавой. «Тут вас шукаць не будуць», – запэўніў сябар.

І сапраўды, не шукалі. 

Маці зноў працавала ў школе. Але моцна мерзла. Мусіць, з-за таго, што застудзілася, ці з-за нерваў сталі ў яе балець і адымацца рукі і ногі. 

Юная гаспадынька

Калі пачалася вайна, яны вяр­нуліся ў Жытомір. Дом, які пакінулі ў 1938-м, стаяў пусты: голыя сцены, ложак. Набілі сенам стары матрац – і сталі жыць.

Немцы дазволілі адкрыць у старой канюшні школу – і Ніна Дзмітрыеўна, хоць ужо ледзь хадзіла на мыліцах, зноў стала вучыць дзяцей. І малую Наташку адправіла ў школу: «Нечаму навучышся, – сказала. – Невядома, ці будзе далей такая магчымасць».

Мама тогда 

уже с палкой ходила,

Но учить детей 

у неё была ещё сила. 

В углу газеты кучей лежали –

По ним мы буквы, цифры

и чтение изучали, 

На них же писали 

и задачки решали.

(З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)

А потым прыгналі эсэсаўцаў. Школу зачынілі, канюшню спалілі. Сакалоўскіх выгналі з хаты. Пажылая жанчына пусціла іх пажыць. У пакоі было вельмі холадна. Мама злягла. Догляд за ёй стаў абавязкам шасцігадовай Наташкі. У дождж са столі капала – малая ставіла на маму каструлі, каб яе не намачыла. З трохлітровым бідончыкам хадзіла за вадой. Калодзеж быў глыбачэзны: глядзіш уніз – вады не бачна! І дастаць да ручкі, каб апусціць вядро, малая не магла – росту не ставала. 

Я у хозяйки 

кур и коз кормила, 

дом убирала,

С деревьев фрукты срывала 

и на базаре продавала. 

За это хозяйка суп варила 

и нас им кормила. 

Денег за комнату не брала 

и под огород кусочек дала.

Я на нём кукурузу, огурцы 

и картошку сажала. 

Очень уставала, уроки 

не всегда сделать успевала. 

(З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)

Пасля вайны старэйшая сястра забрала іх у Львоў. Але клопат пра маму і там быў на плячах малодшай.

Ёй вельмі хацелася стаць аграномам, паступіла ў інсты­тут. Але неўзабаве кінула: не было на каго пакінуць маму. Адзінае, на што хапіла сіл: закончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці. 

Свая сям’я

Мама памерла, калі дзяўчыне было 23 гады. Пасля таго Наташа выйшла замуж. 

З мужам яны ведалі адно аднаго з дзяцінства. Ён таксама з гаротнай сям’і: бацька кінуў маці з чатырма дзецьмі, бедная жанчына адна іх падымала. Яна была веруючай і малую Наташку калі-нікалі брала з сабой у царкву – так і прывяла яе будучая свякроўка да Бога.

Зноў сустрэлася Наталля з будучым мужам ужо ў Львове. 

Я работала дома и шила,

а мужа в институте учила.

Все деньги в семью 

только я приносила.

В 59-м в семье радость 

случилась: 

Первая моя дочка 

Леночка родилась!

Пасля Леначкі нарадзілася яшчэ дачка – Наташка. 

Але сямейнае жыццё не зала­дзілася: пасля 25-ці гадоў сумеснага жыцця яны з мужам разышліся.

Была другая спроба знайсці сямейнае шчасце, якая прайшла амаль па тым жа сцэнарыі і з тым жа фіналам: праз 25 гадоў развяліся.

Усё жыццё Наталля Пятроўна працавала: шыла, вучыла гэтай справе іншых – вяла курсы ў мясцовым Доме культуры.


Ужо пенсіянеркай Наталля Зубенка, дачка паляка і рускай, украінка па пашпарце, пераехала ў Беларусь. Трэба было мець смеласць і мужнасць, каб рашыцца на такі крок. 

Але дачцэ Лене, якая з дзецьмі прыехала да мужа ў Смаргонь («Печка дыміцца, у кватэры холад, рэчы ўкралі – жах!» – успамінае Наталля Пятроўна), патрэбна была дапамога. І маці, убачыўшы аб’яву аб абмене кватэры ў сваім родным горадзе на Астравец («Гэта ж побач са Смаргонню!» – стала асноўным аргументам), не вагаючыся, не пабачыўшы, што на што мяняе, паімчала за сотні кіламетраў у чужы край.


З таго часу Беларусь і Астравец сталі для Наталлі другой радзімай. 

На Украине я родилась 

и 60 лет там прожила.

А Беларусь 

я очень полюбила, 

Когда приехала сюда,

Добром, заботой и теплом 

здесь встретили меня. 

С тех пор второю родиной 

её считаю я. 

(З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)

Не здавацца!

Наталля Пятроўна і ў Астраў­цы вельмі хутка стала сваёй сярод сваіх. 

Яна нязменны ўдзельнік раён­нага хору ветэранаў: пачы­на­ла, калі хорам кіраваў яго ства­ральнік Генрых Адольфавіч Стаціна. Спявала і пад кіраў­ніцт­вам яго сястры Дануты Адоль­фаўны Папені. І цяпер яна самы сталы і адзін з самых актыўных харыстаў. Адметна, што ў рэпертуары хору – песня на яе верш, музыку да якой напісала дачка Алена Такарчук. 



Толькі нядаўна Наталля Пят­роў­­на перастала наведваць Тэ­­рытарыяльны цэнтр са­цыя­ль­­­­нага абслугоўвання на­сель­ніцт­­­­ва, дзе таксама была ня­змен­­ным удзель­нікам усіх ме­ра­­­прыемстваў. Ад­мовіцца ад «па­ся­дзелак» у цэнтры давяло­ся та­­му, што зна­хо­дзіц­ца ён далё­ка ад цэнтра: цяжкавата з кавенькай дайсці.


У яе пяцёра ўнукаў і сямёра праўнукаў. І мноства сяброў!

Вядома, хваробы даймаюць –  як жа без іх? Наталлі Пят­роўне – нагадаю – 90 гадоў! 

З немаччу, як і з дрэнным настроем, які, вядома ж, таксама здараецца, яна змагаецца гумарам і аптымізмам. Тое ж іншым раіць!

Есть лекарство от хандры. Запомни сам и повтори.

Ты проснулся – это раз!

Огонь жизни не погас.

За окном зимой трава. 

Значит, видишь: это два.

Беды вспомнил ты свои?

Нет склероза – это три.

Денег нет и нет квартиры? Вор не влезет: вот четыре.

Нечего в квартире взять? Спокойно можешь 

ночью спать.

Это пять! 

Еды мало, хочешь есть? 

Похудеешь – это шесть!

Оскорбляют? 

Считай, семь: 

оглох, значит, не совсем.

Сердце колет и болит? 

Но ведь стучит!

Это восемь. Грусть отбросим.

Дети довели тебя? 

Радуйся, что не одна.

И пусть бесят – это десять!

(З верша «Лекарство от хандры».)

І калі вам аднойчы, няважна, у якім узросце, раптам пачне здавацца, што ўсё дрэнна і ў жыцці не засталося ніводнай светлай плямы – успомніце гэтую лічылку Наталлі Пятроўны Зубенкі. І жывіце далей. Як і яна – з усмешкай, песняй, добрымі справамі.

Текст: Нина Рыбик
Фото: из архива АП и героини