Франтавы кінатэатр працаваў у Астраўцы падчас святкавання 9 Мая

19:17 / 09.05.2026

Франтавы кінатэатр, які разгарнуўся ў адной з палатак у гарадскім скверы, прапанаваў гасцям свята паглядзець фільм.

Дарэчы, спачатку тут працавала караоке, а бліжэй да вечара сюды ўжо запрашалі гледачоў. У праграме значылася стужка пра дзвюх сучасных герояў Беларусі: Андрэя Нічыпарчыка і Мікіту Куканенку, якія адвялі ваенны самалёт ад жылога квартала, але самі загінулі.

– Паглядзець фільм «Одно на двоих» вельмі хацеў сын Ілля. Мы планавалі на днях пайсці сям’ёй у кінатэатр, – расказала Таццяна Пятроўская. – І вось нам пашанцавала ўбачыць кінастужку на святкаванні Дня Перамогі – лічы, нейкі цуд ці шчаслівае супадзенне. (Усміхаецца.) Сын будзе задаволены.

Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова