Мы нашей памяти верны: в День Победы в Островце прошёл торжественный митинг
14:05 / 09.05.2026
Беларусь выстаяла і даказала ўсяму свету, што людзей, якія любяць сваю Радзіму і гатовы яе абараняць, зламаць немагчыма!
… У памяць аб іх цішыню мірнага наваколля парушылі ўдары метранома – астраўчане хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, быў спалены, расстраляны або закатаваны фашыстамі, успомнілі подзвіг тых, хто набліжаў Перамогу. А трохразовы салютны залп на імгненне прымусіў задумацца пра кволасць міру.
– Больш за восем дзесяцігоддзяў прайшло з таго дня, як змоўклі выстралы самай кровапралітнай бітвы ў гісторыі чалавецтва, а рэха пераможнай вясны 1945-га і цяпер адгукаецца ў кожным беларускім доме, у кожнай беларускай сям’і. Для нас 9 Мая – гэта не проста дзень у календары. Гэта сімвал нацыянальнага трыумфу, справядлівасці і бязмежнай любові да роднай Айчыны. Мы схіляем галовы перад пакаленнем пераможцаў. Мужнасць франтавікоў і самаадданасць працаўнікоў тылу сталі тым моцным падмуркам, на якім пабудавана сучасная Рэспубліка Беларусь. Астравецкая зямля ведае сапраўдную цану свабоды, мы шануем вызваліцеляў і ўсіх, хто не вярнуўся з палёў бітваў. Гэта памяць увекавечана ў граніце мемарыялаў, але перш за ўсё – у нашых сэрцах. Наш святы абавязак берагчы мір, заваяваны такой дарагой цаной, – адзначыў старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Мядзвецкас.
– 9 Мая – свяшчэннае свята для кожнага беларуса. Гэта дзень, калі варта задумацца пра каштоўнасць міру і аддаць даніну павагі тым, хто выратаваў чалавецтва ад фашызму, абараніў нашу незалежнасць і шчаслівую будучыню. У гэты святочны дзень мы ўспамінаем тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, з засценкаў канцлагераў і спаленых фашыстамі і іх памагатымі гарадоў і вёсак; тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля Вялікай Перамогі, – і перадаём гэту памяць маладому пакаленню. 9 Мая назаўжды застанецца сімвалам мужнасці, стойкасці і нязломнай сілы духу беларускага народа. Няхай гэты дзень для кожнага з вас будзе напоўнены светлымі пачуццямі, – сказаў камендант пагранічнай камендатуры “Гудагай” Антон Сняжко.