Вялікая Перамога ў асобах: Мечыслаў Веська

12:45 / 01.05.2026
Мечыслаў Зузанавіч ВЕСЬКА нарадзіўся на Астравеччыне.

“<…>. На Вісле давялося працаваць па калена ў ледзяной вадзе. Але самае пекла чакала на Одары. Гэта была бітва, ад якой у многім залежаў зыход вайны. Туды былі сцягнуты ўсе варожыя сілы. Гуло, як у млыне: стрэлаў не чуваць, адзін працяжны і бясконцы рокат. Пад бесперапынным агнявым дажджом мы ўзвялі мост за 40 хвілін. <…>”. (З успамінаў ветэрана, “Астравецкая праўда”, 2004г.)

На вайну прызваны восенню 1944 года. Ваяваў у інжынерных войсках: быў пантанёрам 31-га асобнага матарызавана-маставога батальёна.

Падчас фарсіравання Берлінскага канала атрымаў раненне: асколкі ад бомбы, якая разарвалася непадалёк, трапілі ў бок, галаву, нагу.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За Варшаву 1939-1945”, “Перамогі і Свабоды”, “За Одар, Нісу і Балтыку”, “За ўдзел у баях за Берлін”, знакам Грунвальда.

Вярнуўся з фронту ўвосень 1945-га.

Жыў у в. Падольцы. Працаваў у мясцовым саўгасе.