Вялікая Перамога ў асобах: Алейнік Мікалай

11:22 / 29.04.2026

АЛЕЙНІК Мікалай Канстанцінавіч нарадзіўся ў в. Рудні Мінскай вобласці.


Ваяваў на Міншчыне ў партызанскім атрадзе “Знамя” брыгады “Разгром”.

Узнагароджаны медалямі “Партызану Айчыннай вайны” І ступені, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”, ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені.

Да вайны скончыў Ленінградскі працоўна-педагагічны тэхнікум і 3 курсы фізіка-матэматычнага факультэта педінстытута імя Герцэна, адслужыў у Чырвонай арміі. Працаваў настаўнікам у Ленінградзе і Пушкіне.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Алейнік да спецыяльнага распараджэння працаваў у г. Пушкіне на будаўніцтве абарончых аб’ектаў, затым вярнуўся дамоў.

Пасля вайны жыў і працаваў на Астравеччыне – дырэктарам і настаўнікам Астравецкай сямігадовай школы, інспектарам раённага аддзела народнай асветы.

“<…> 3 ліпеня 1944 года вызвалілі Мінск. А праз колькі дзён усе партызанскія атрады, наш не быў выключэннем, сабраліся ў разбуранай сталіцы для ўдзелу ў партызанскім парадзе. Пасля параду атрады разышліся па розных раёнах горада, і там святкавалі вызваленне. Наш атрад размясціўся ў парку Чалюскінцаў. <…>”. (З успамінаў ветэрана, “Астравецкая праўда”, №35, 1998г.”.)