Красная звезда Героя и новая “неотложка”, или Что почитать в “районке” за пятницу
Чырвоную зорку памяці ўстанавілі на магіле ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Кораня, а на планёрцы ў райвыканкаме вырашылі працягваць правядзенне калядных вечароў.
На пасяджэнні райвыканкама разглядалі грамадскую бяспеку: дарожна-транспартныя здарэнні, пажары і вытворчы траўматызм. Адно з наважнейшых пытанняў – дзеці і іх абарона.
У праекце “Беларуская атамная” – пра лепшага інспектара Аляксандра Бялаўскага, юбілеі сямейнага жыцця працаўнікоў БелАЭС і эксплуатацыйную бяспеку.
Пра выбраную прафесію, моладзь і яе будучыню пагаварылі з Сяргеем Васільчыкам з РУП ЖКГ і Вікторыяй Гук з Астравецкага лясгаса.
Разам з прафсаюзам прайшліся па сцяжынцы да школьнага парога Лынкішскай школы.
Пра час памяці, любові і малітвы паразважалі з кусташам гудагайскага сунктуарыя айцом Аркадзем Куляхам. А сваімі ўспамінамі пра Задушкі падзяліліся жыхары раёна.
Пра пад’ём да вяршыні Курамчы і захапленне альпінізмам Дзмітрыя Камароўскага, а таксама дзе і колькі праплыў Аляксандр Тумашчык расказвае наш пазаштатны аўтар Алег Клюшын.
Не менш цікава будзе даведацца пра чароўныя кветкі з калекцыі педагогаў цэнтра творчасці і абласную перамогу сацыяльнага работніка тэрытарыяльнага цэнтра Алены Рабянок у конкурсе “Сацыяльны работнік – 2025”.