О демографической ситуации, семейных ценностях и воспитании говорил Геннадий Бычко на диалоговой площадке с мелиораторами
Тыдзень бацькоўскай любові распачаў Дзень маці. У яго межах прадстаўнікі раённай улады сустракаюцца з працоўнымі калектывамі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко правёў дыялогавую пляцоўку з калектывам прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Сямейная палітыка, дэмаграфічная сітуацыя і дзяржаўная падтрымка шматдзетных сямей, роля абодвух бацькоў у выхаванні дзіцяці і традыцыйныя каштоўнасці – гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі на сустрэчы.
– Роль маці ў захаванні сям’і немагчыма пераацаніць. Нават прыгадаліся словы з верша: “Усё пачынаецца з жанчыны: і слова першае, і крок, Яна – усяму першапрычына, усяму аснова і выток”. Але не менш важны і прыклад бацькі, яго ўдзел у выхаванні дзяцей Мне здаецца, у апошні час яго роля крыху нівеліруецца, – лічыць Генадзь Паўлавіч. – Нашы славянскія традыцыі вельмі важныя, асабліва ў сучасным свеце, калі сапраўдныя каштоўнасці скажаюцца. Менавіта ў поўнай сапраўднай сям’і дзіця пераймае гендэрныя мадэлі маці ці бацькі, фарміруецца не толькі як асоба, але і грамадзянін.
Старшыня райсавета падрабязна расказаў, якую падтрымку адказвае дзяржава шматдзетным сем’ям, пра функцыянаванне фонду сацыяльнай абароны і пенсійнае забеспячэнне, а таксама павіншаваў прысутных з Днём маці і надыходзячым Днём бацькі.
Нітачку віншаванняў перахапілі і дырэктар Астравецкага ПМС Вадзім Вянгроўскі і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Надзея Ненартовіч. Шчырыя пажаданні, кветкі і падарункавыя сертыфікаты сталі прыемным пачаткам Тыдня бацькоўскай любові для раённых меліяратараў.