Пра сустрэчу астраўчан з Вольгай Чамаданавай і сумесны праект райваканкама і гараджан чытайце ў газеце за 26 верасня

16:45 / 25.09.2025


Чытачы даведаюцца, калі на чыгуначнай станцыі Гудагай пачнецца пасадка-высадка пасажыраў на міжнародныя цягнікі.

Пра Год добраўпарадкавання, капрамонты і работу магазінаў і аўталавак гаварылі на планёрцы ў старшыні райвыканкама.

З жыхарамі Астравецкага, Ашмянскага і Сморгонскага раёнаў сустрэлася старшыня Беларускай партыі “Белая Русь” Вольга Чамаданава.

У шматфункцыянальным культурным комплексе прайшоў міжнародны валанцёрскі форум.

Пра сумесны праект райвыканкама і астраўчан па асфальтаванні вуліц, новую стаянку каля РЭСа і перамогу Гудагайскага сельсавета на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу раскажа тэматычны праект “Жыві як гаспадар”.

Да 30-годдзя Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”: 20 гадоў працуе на пошце ў Астраўцы Алена Андралойць.

Пра сваю сямейную справу – аўташколу – расказваюць Ірына і Аляксандр Маскалёвы.

Пад дахам дома “Астравецкай праўды” сем’і Шанчук і Валадзько дзеляцца сакрэтамі шчаслівага жыцця разам.

Другой на фестывалі стала каманда тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а сама ўстанова – лепшай у рэспубліканскім конкурсе “Кветкі Перамогі”.

Спецыяльным прызам адзначылі выступленне Сафіі Жаваранак на абласным конкурсе “Голас міру”.

А яшчэ “раёнка” аб’яўляе фотамарафон да Дня маці і Дня бацькі. З яго ўмовамі пазнаёміцеся на старонках газеты.