Лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўзнагародзілі на "Дажынках-2025" у Ваўкавыску

16:51 / 20.09.2025

Шмат віншаванняў, цёплых слоў на ўрачыстай цырымоніі гучала ў адрас аграрыяў Прынёмання. Па традыцыі на свяце падвялі вынікі абласнога спаборніцтва сярод удзельнікаў жніўнай кампаніі: камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў. Акрамя гэтага, адзначылі работу іншых працаўнікоў, спецыялістаў і кіраўнікоў.

Трэцяе месца сярод галоўных інжынераў у дасягненні высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых заняў Павел Гваздоў з КСУП "Гудагай". Падзяку прэм'ер-міністра атрымаў першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Іван Карніла, падзяку главы адміністрацыі Прэзідэнта - дырэктар КСУП "Гудагай" Эдуард Садоўскі, падзяку Савета бяспекі - машыніст трылёвачнай машыны Астравецкага вопытнага лясгаса Аляксей Жусін, які сёлета ўбіраў нівы ў КСУП "Гервяты". У абласным конкурсе-аглядзе па землекарыстанні і навядзенні парадку лепшым сярод сельсаветаў прызнаны Гудагайскі (старшыня Уладзімір Барысевіч). Беларускі прафсаюз работнікаў АПК ушанаваў механізатаў КСУП "Варняны" Эдуарда Мураўскага і РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі" Рамана Журэйку, вадзіцеля сельгастэхнікі  Часлава Казлоўскага.

Віншуем землякоў!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич