Фотафакт. Астравецкія каравай і сноп на "Дажынках" у Ваўкавыску
10:28 / 20.09.2025
У цэнтральным гарадскім скверы ў Ваўкавыску раскінулася традыцыйная выстава-прэзентацыя снапоў і караваяў. Годнае месца сярод гэтай прыгажосці занялі і астравецкія жніўныя сімвалы. У збожжа новага ўраджаю далікатна ўплецены адзін з галоўных сімвалаў Беларусі - васілёк. Каравай упрыгожылі мяшочкі з зярнятамі, белакрылы бусел. Гарманічна на ім спалучаюцца і градзірні з трактарамі, як адлюстраванне ўнікальнасцi нашага краю - атамны рэгіён з моцнымі сельскагаспадарчымі традыцыямі.
Нагадаю, летась падчас святкавання абласных "Дажынак" у Мастах, наш каравай прызналі лепшым, а падчас цырымоніі ўшанавання працаўнікоў вёскі старшыні Астравецкага райвыканкама Сяргею Мядзвецкасу ўручылі ўзнагароду.
Текст:
Алёна Ганулич
Фото:
Алёна Ганулич
Поделиться: