Главная→Новости→Новости→Хлебасольна віталі шаноўных гасцей на астравецкім падворку на "Дажынках" у Ваўкавыску
Хлебасольна віталі шаноўных гасцей на астравецкім падворку на "Дажынках" у Ваўкавыску
12:51 / 20.09.2025
Астравецкі падворак прыцягваў увагу здалёк. Пад вялізным белым шатром на 4-х лакацыях можна было даведацца, які шлях робіць хлеб з поля да нашага стала. Жыта, пшаніца, авёс, грэчка... - на астравецкіх нівах вырошчваюць багата культур. У адмысловай лабараторыі дзяўчаты-даследчыкі правяраюць зярняты на ўтрыманне бялкоў, клятчаткі, потым мука трапляе ў сямейную пякарню, а затым - на дэгустацыю гасцям. Духмяныя булачкі, асвяжаючы квас, чорны хлеб... Складана паверыць, але гэта так: вырашчаныя клапатлівымi рукамі хлебароба зярняты ў такім багатым выглядзе прыходзяць на стол кожнага беларуса.

Текст:
Алёна Ганулич
Фото:
Алёна Ганулич
Поделиться: