Падзякі за работу атрымалі працаўнікі фабрыкі “Альхоўка”
08:00 / 20.09.2025
Прадпрыемства ўваходзіць у Беларускі вытворча-ганлдёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, таму Граматы і Падзякі працаўнікам фабрыкі ўручыў яго старшыня Аляксандр Пшоны.
Так, за высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё прадпрыемства ўзнагароджана Граматай канцэрна бухгалтар Алена Паўловіч. Падзякі атрымалі прэсаўшчык кардону і фібры, сушыльшчык Ірына Патэйка; здымшчык цэлюлозы, паперы, кардона і фібры, каландроўшчык, сартыроўшчык Марта Навуменка; вадзіцель пагрузчыка Аляксандр Міхайлаў.
– Дзякуй за вашу нялёгкую, але вельмі важную працу, – павіншаваў усіх працаўнікоў “Альхоўкі” Аляксандр Аляксандравіч.