Маштабна, крэатыўна, музычна і смачна адзначылі 85-годдзе КСУП “Гервяты”
Бываюць шараговыя дні нараджэння, а здараюцца юбілеі – з віншаваннямі, падарункамі, кветкамі, феерверкамі. Менавіта такім – маштабным, багатым на ўзнагароды і сюрпрызы – было ўрачыстае святкаванне 85-годдзя КСУП “Гервяты”, якое без перабольшвання яшчэ доўга будуць успамінаць работнікі гаспадаркі і госці.
85-годзе – залаты ўзрост для прадпрыемства, цэлая эпоха, напоўненая падзеямі, дасягненнямі і, канешне ж, людзьмі, чые імёны залатымі літарамі запісаны ў летапіс гаспадаркі.
Святкаванне распачалося з урачыстага адкрыцця Дошкі гонару, якая ўяўляе сабой адмысловую галерэю пад адкрытым небам з партрэтамі і прозвішчамі 36-ці лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Яна раскінулася на пляцоўцы перад адміністрацыйным будынкам. Кожны стэнд увенчаны сімвалічнымі цытатамі, сярод якіх можна адшукаць і словы Аляксандра Лукашэнкі: “Усё залежыць ад нас. Будзем лепш працаваць – будзем лепш жыць”.
Пасля пераразання чырвонай стужкі дырэктар КСУП “Гервяты” Ігар Жданаў пад дружныя апладысменты прысутных уручыў пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару прадпрыемства і падарункі некалькім дзясяткам перадавых работнікаў гаспадаркі. Але гэта быў не адзіны падарунак: спецыяльна да юбілейнай даты прадпрыемства выпусціла кнігу па гісторыі гаспадаркі. Дарэчы, на яе старонках, многія адшукалі і сябе.
Рэкрэацыя Дома культуры, які будаваўся ў бытнасць старшынства Вячаслава Адахоўскага, бы па ўзмаху чароўнай палачкі пераўвасобілася ў шыкоўную гасціную са шматлікімі фотазонамі, забаўкамі і пачастункамі. Тут працавала выстава карцін таленавітых мастачак Вікторыі і Тарэсы Варановіч.
Можна было, прычым абсалютна бясплатна, адчаканіць “на ўдачу” юбілейную манету з фірменным знакам КСУП “Гервяты”, зрабіць на памяць здымак у фотабудцы ці пад жывую музыку прадэгуставаць ашмянскія сыры, калбасы, мясцовую тушонку, наліўку, рымдзюнскую і камароўскую выпечку.
Павіншаваць калектыў КСУП “Гервяты” на свята прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас, старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко, выканаўчы дырэктар Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза Алег Нарэйка, першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла, начальнік Астравецкага РАУС Андрэй Ярохін, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун, лідары жаночага і маладзёжнага руху Наталля Баніцэвіч і Вольга Максімава.
Урачыстасць адкрыў Сяргей Мядзвецкас, які прыгадаў асноўныя вехі развіцця гервяцкай гаспадаркі і кіраўнікоў, што ўнеслі значны ўклад у яе росквіт – Андрэя Андрэевіча Галагаева, Вячаслава Іосіфавіча Адахоўскага.
– Вы вытрымалі самы галоўны іспыт – выпрабаванне часам. Як спрацаваў кіраўнік, спецыялісты і кожны работнік прадпрыемства ў далейшым дадуць ацэнку вашы паслядоўнікі, – адзначыў кіраўнік раёна. – Сёння вы працуеце на сучасных комплексах, энерганасычанай тэхніцы, тым не менш вясковая праца застаецца нялёгкай. Вы пастаянна сутыкаецеся з рознымі выклікамі, і ад таго, наколькі граматна вырашаеце пастаўленыя задачы, залежыць агульны вынік. Можам назіраць, як некаторыя ідуць па ўзыходзячым развіцці, іншыя – наадварот. У першую чаргу ўсё залежыць ад вас, кіраўніка, спецыялістаў і работнікаў арганізацыі; ад таго, наколькі вы адданыя сваёй справе і наколькі па-гаспадарску выкарыстоўваеце рэсурсы. КСУП “Гервяты” – паспяховае прадпрыемства, дзе стабільна выплачваецца заработная плата, абнаўляецца машынна-трактарны парк. У мінулым годзе тут увялі ў эксплуатацыю малочна-таварны комплекс “Сакалойці”, працягваецца рэканструкцыя і будаўніцтва іншых жывёлагадоўчых памяшканняў. Гаспадарка развіваецца – няхай так будзе і надалей!
Павіншаваў прысутных з унушальным юбілеем і Генадзь Бычко:
– Станаўленне вашай гаспадаркі 85 гадоў назад праходзіла ў няпростых умовах, тым не менш “Гервяты” аднавіліся пасля вайны, выстаялі ў няпростыя часы распаду Саюза і імкліва развівацца ў найноўшы час. Работнікі вашай гаспадаркі ўкладаюць душу ў сельскагаспадарчую вытворчасць і дэманструюць выдатныя вынікі ў гэтым накірунку. Хоць вясной мы ўсе хваляваліся за ўраджай, тым не менш сёлетні валавы намалот пераўзышоў мінулагодні, цудоўна на палях выглядае і кукуруза. А гэта сведчыць пра правільны падыход, аптымальную арганізацыю работы. Наш раён, у тым ліку ваша прадпрыемства, робіць значны ўнёсак у харчовую бяспеку краіны.
Шмат слоў у адраз кіраўніцтва гаспадаркі і звычайных працаўнікоў адрасавалі госці, у тым ліку і Алег Нарэйка.
– Калі знаёміўся з гістарычнай даведкай пра развіццё прадпрыемства, маю ўвагу зачапіў адзін факт. Аказваецца, у пасляваенны час адна з гаспадарак на гервяцкай зямлі была калгасам імя Жданава. Гэта супадзенне падалося мне сімвалічным, – з усмешкай адзначыў выканаўчы дырэктар абласнога аграсаюза і ўручыў Ігару Жданаву дыпломы за перамогу ў абласных спаборніцтвах па вытворчасці малака.
Дырэктар КСУП “Гервяты” ўвайшоў у тройку лепшых кіраўнікоў сярод 132 прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў складзе аграсаюза.
Сябра і калегу павіншавалі дырэктары саўгаса “Падольскі” Дзяніс Кірпа, КСУП “Варняны” Андрэй Стаповіч, КСУП “Міхалішкі” Вадзім Саковіч, сельгастэхнікі Аляксандр Шчука і намеснік дырэктара КСУП “Гудагай” Сяргей Жук, а таксама прадстаўнікі Ашмянскага мясакамбіната і сыраробчага завода.
Не першы год КСУП “Гервяты” шэфствуе над мясцовымі школамі і дзіцячым садком і пастаянна аказвае ім грашовую дапамогу на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, падтрымку выдатнікаў вучобы. Вучні і кіраўнікі гэтых навучальных устаноў павіншавалі гаспадарку ў асобе Ігара Жданава і па традыцыі папрасілі, папярэдне загадаўшы жаданне, задзьмуць свечку на святочным торце. Верыцца, што яно абавязкова спраўдзіцца!
На сцэну за заслужанымі ўзнагародамі падымаліся многія працаўнікі і спецыялісты, у тым ліку і прадстаўнікі працоўнай дынастыі Мілаш-Баравік – агульны стаж работы ў сельскай гаспадарцы складае без малога 250 гадоў.
Прыемным сюрпрызам стала з’яўленне на сцэне двух’яруснага неверагодна прыгожага каравая, залацісты дождж з канфеці і паўтарагадзіннае выступленне Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга.
УЗНАГАРОДЖАНЫ
Ганаровымі граматамі райвыканкама і Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама – галоўны ветурач Гражына Саўко, галоўны бухгалтар Гелена Валэйка, трактарыст-машыніст Іван Алексеявец, аператар машыннага даення Іна Рэвака.
Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў і Падзячнымі лістамі старшыні райсавета – вадзіцель Іван Алітойць, начальнік МТК “Сакалойці” Марыя Лапуня, трактарыст-машыніст Валерый Весялоў, загадчык камбікормавага цэха Людміла Астапавец.
Граматамі Гродзенскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – загадчык нафтагаспадаркай Анжаліка Гедройць, баец жывёлы Валерый Мундуць, вадзіцель Генадзь Лаўрыновіч, палявод Рамуальд Лаўрыновіч, повар Ніна Касач.
Падзячнымі лістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза работнікаў АПК – дырэктар Ігар Жданаў, галоўны заатэхнік Дзмітрый Будай, палявод Марына Лаўрыновіч, ветэран працы Валянцін Кулеўскі, галоўны эканаміст Марына Івашка.
Падзячным лістом раённага савета ветэранаў – ветэран працы Вячаслаў Адахоўскі.
Падзякай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” – заатэхнік Ніна Рудзінская.
Падзякай райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” – загадчык рамонтнымі майстэрнямі Вадзім Лукойць, прэсоўшчык-адціскальшчык і інжынер-тэхнолаг Юрый і Дар’я Баравікі.
Падзячным лістом і Граматамі начальніка раённага аддзялення ўнутраных спраў – дырэктар Ігар Жданаў, інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Яўген Валіеў і галоўны інжынер-механік Яўген Медушэўскі.
На Дошку гонару прадпрыемства занесены
Трактарысты-машыністы Анджэй Ясевіч, Валянцін Гайдуль, Віктар Урбановіч, Дзмітрый Янковіч, Яўген Аўгуль, Андрэй Махонька, Іван Алексеявец, Рамуальд Базевіч, Міхаіл Гадунка.
Вадзіцелі Андрэй Вінцкусь, Генадзь Лаўрыновіч, Фёдар Махонька, Іван Алітойць.
Аператары машыннага даення Ларыса Гілевіч, Алена Дзямідчык, Дзіяна Семянцова, Валянціна Балтруковіч, Іна Рэвака, Тарэза Апалонік.
Жывёлаводы Таццяна Тумінская, Таццяна Кацяш і Наталля Грудзінская.
Апетарары жывёлагадоўчага комплекса Вера Кацяш і Рэгіна Тотчык.
Ветфельчар Мар’ян Таль.
Аграном-насеннявод Антаніна Дзерван.
Інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Яўген Валіеў.
Загадчык камбікормавага цэха Людміла Астапавец.
Начальнік МТК “Сакалойці” Марыя Лапуня.
Бухгалтар Вольга Вештарт.
Падсобны рабочы Анатоль Пашкевіч.
Электрагазазваршчык Павел Мажэйка.
Палявод Яўген Мешкіс.
Баец ската Валерый Мундуць.
Токар Іван Жусін.
Прадавец Валерыя Янч.