Аўтографы, якiя «гучаць». Чым жывуць пiсьменнiкi Прынемання i як рыхтуюцца да Дня пiсьменства?

15:33 / 27.08.2025

photo_2025-08-23_15-05-02.jpg

6-7 верасня ў Лідзе адзначаць Дзень беларускага пісьменства.

Апошнi час для пісьменнікаў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі стаў насычаны на шматлікія падзеi. Водгук у iх творчасцi знайшла памятная дата – 80-годдзе Вялікай Перамогі. Падчас Дня беларускага пісьменства ў Лідзе пройдзе літаратурны марафон “Радкі бессмяротнасці”, iнiцыятарам якога сталi пiсьменнiкi Прынемання.Паэты з розных рэгіёнаў Беларусі каля Вечнага агню прачытаюць свае вершы героіка-патрыятычнай тэматыкі. 

Яшчэ да Дня беларускага пісьменства Гродзенскае абласное аддзяленне СПБ абвясціла рэспубліканскі конкурс “Шляхі, пракладзеныя ў заўтра”, прысвечаны беларускаму паэту-барацьбіту Валянціну Таўлаю. У iм прымаюць удзел паэтычныя зборнікi з арыгінальнымі аўтографамі аўтараў. Узнагароды пераможцам уручаць на свяце ў Лідзе. Кнігі з дарункавымі подпісамі пасля завяршэння конкурсу будуць перададзены ў абласную навуковую бібліятэку імя Я.Карскага і гарадскую  біблятэку імя А. Макаёнка. 

Дзень беларускага пісьменства, які сёлета адбудзеццца на Гродзеншчыне, – гэта не толькі пачэсны ўдзел гродзенскіх пісьменнікаў, але найперш абавязак. Дэлегацыя гродзенскіх пісьменнікаў была створана яшчэ ў маі, як і распрацавана праграма выступленняў. Так у павільёне, адведзеным Гродзенскай вобласці, пісьменнікі будуць прэзентаваць новыя кнігі, чытаць вершы, спяваць песні. На галоўнай сцэне у канцэрце Саюза пісьменнікаў Беларусі выступіць паэт, кампазітар, спявак Андрэй Татур. У навукова-практычнай канферэнцыі возьме ўдзел краязнаўца з Карэліч Святлана Кошур. 

Увогуле, за 2024-2025 гады членамі аддзялення выдадзена каля ста аўтарскіх зборнікаў. Іх прэзентацыі адбываюцца не толькі ў бібліятэках горада і вобласці, але і ў літаратурных аб’яднаннях, якімі кіруюць члены ГрАА СПБ.

Да 80-годдзя вызвалення нашай роднай краіны ад фашысцкай навалы былi створаны тры калектыўныя зборнікi: паэтычных твораў – “Памяці вечны агонь” i “Память огненных лет”, празаічных і публіцыстычных – “Поле памяти”. Сюды ўвайшлі літаратурна-мастацкія творы як майстроў слова, так і аматараў, творы якіх адбіраліся ў зборнік на конкурснай аснове. Зборнікі выйшлі дзякуючы дапамозе Гродзенскага гарадскога і Гродзенскага абласнога саветаў ветэранаў. У межах традыцыйнага праекта “Пад мірным небам Беларусі” з прэзентацыяй новых зборнікаў пісьменнікі аддзялення наведалі дзесяць раённых бібліятэк вобласці.  

Па-ранейшаму пісьменнікі актыўна бяруць удзел у конкурсах, друкуюцца ў рэспубліканскіх i міжнародных выданнях. Толькі за апошнія два гады творы гродзенскіх аўтараў можна было ўбачыць на старонках альманаха “Литературное созвездие”, “Русь – Белая Русь едины”, “Литературная строка”, а таксама зборніках, прысвечаных юбілеям А.С. Пушкіна, Сяргея Ясеніна. 

На працягу дзесяці гадоў пісьменнікі бяруць удзел у фестывалі-конкурсе паэзіі і паэтычных перакладаў “Берега дружбы” (Расія, Растоўская вобл., Няклінаўскі раён, сяло Пакроўскае), па выніках якога атрымліваюць зборнікі з апублікаванымі творамі. Члены Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ пачалi ўдзельнiчаць у міжнародным фестывалі духоўнай творчасці “Богородице похвалу воспоем” у Нясвіжы. Па выніках літаратурна-песеннага конкурсу фестываля гродзенскія творцы занялі сем прызавых месцаў, а іх творы былі змешчаны ў зборніку “Памяти павших во имя живых”.

Новым з’яўляецца і абласны літаратурны конкурс рукапісаў імя Цёткі, які ў 2024 годзе стаў насіць імя Максіма Багдановіча і пераможцамі якога сталі пісьменнікі А. Татур (паэзія), Т. Мазур (дзіцячая літаратура), Т. Лашук (проза), Ю. Мельнік (адкрыццё года). 

Прэмію імя А.І Дубко “Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” ў 2024 і 2025 гадах атрымалі Алесь Якімовіч і Таццяна Яцук. У рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным юбілею Яўгеніі Янішчыц, пераможцамі сталі Л. Кебіч, К. Каламійцава, В. Алізар. Шмат перамог атрымлівалі кожны год Галіна Богдан, А. Марозаў, Н. Цвірко. 

Грамадскія падзеі ў жыцці і літаратуры абмяркоўваюцца на пасяджэннях грамадскага дыскусійнага клуба “Словадром”. Пленна працуюць пiсьменнiкi з творчай моладдзю: праводзяць кансультацыі, рэдагуюць творы, запрашаюць да ўдзелу ў мерапрыемствах і калектыўных зборніках. 

Упершыню ў 2024 годзе быў арганізаваны літаратурны семінар для моладзі, якая піша. У ім удзельнічалі восем творцаў з розных куточкаў Гродзенскай вобласці і Гродна.  Працягвала працаваць і гродзенская грамадская літаратурная школа.

За два гады шэрагі Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ папоўніліся новымі сябрамі. Iмі сталі Руслан Півавараў (паэт), Галіна Антонава (краязнаўца), Аляксандр Радзівонаў (публіцыст).

Андрей ТАТУР

ПРИЗНАНИЕ

За стенами невидимых границ,
нечаянных чужих прикосновений,
в неразберихе незнакомых лиц,
в застывших отражениях мгновений
мелькнёт беспрекословное: «Пока!»
и ляжет вечным холодом на плечи
когтистая, костлявая рука,
пытаясь приобнять по-человечьи.

Болезненно пульсирует висок,
в прицеле обозначен красной точкой.
Огни кострищ. Отчаянный рывок
истрёпанного, грязного листочка,
и кажется, что в воздухе завис,
ещё чуть-чуть и упорхнёт на небо...
Беспрекословно прозвучало: «Вниз!»,
и он исчез в огне, как будто не был.

Возможно, что когда-то, не сейчас,
интуитивно осознав потери,
найдётся убедительный отказ,
решительный отказ, у самой двери.
Схватившись за невидимую нить,
останется признаться откровенно,
что хочется и жить, и жить, и жить
в пределах существующей Вселенной.

Мікалай ІВАНОЎСКІ

МІР БЕЛАРУСІ

Я – сын радзімай Беларусі.
Вам заспяваю жаўруком,
Як гербам, сцягам ганаруся
І мілым сэрцу васільком.

Сцяжынкай ведаў трапна крочу,
Далей за далягляд іду.
Ніколі за мяжу не збочу
І словам адхілю бяду.

Мне свецяць сонейкам рамонкі,
І смехам радуюць сябры.
Чуваць бусліхі клёкат звонкі,
Каб мір у кожным быў двары.

Нам не патрэбны свіст ракеты,
Стары адкажа і малы.
Кіруюць нас да міру мэты –
Прыемней слухаць гуд пчалы.

Да вас, дарослыя, звярнуся:
Вы захавайце мір для нас.
Цудоўна  жыць у Беларусі
І пераходзіць з класа ў клас.

МАРЫЯ ШАЎЧОНАК 

ГРОДНА – ГУЧЫЦЬ ГАНАРОВА

Гродна – гучыць ганарова,
З ім парадніўся мой лёс,
І пра яго маё слова
Нёман на хвалях панёс.
Тут мае дні маладосці
П'юць з яго чыстых крыніц
І запрашаюць у госці
Песняй дзяўчат-гарадніц.
А фестываль запрашае
Бліжніх і дальніх сяброў,
Кожны, хто тут пабывае,
Марыць вярнуцца ізноў.
Гродна ў вяках знакаміты
І знакаміты ў наш час,
Чысты, прыгожы, адкрыты – 
Самы найлепшы для нас.

Людмила  ШЕВЧЕНКО

МОЙ КРАЙ

Край, где всех начал начало,
Где с рождения живу,
Где зарю свою встречала,
Белой Русью я зову.

Здесь баюкала ребёнком
В колыбели мать меня
И свистели звонко-звонко
Птицы, в майский сад маня.

Здесь, взрослея, по крупицам
Познавала жизни суть.
Сердца моего частица
Тоже здесь, не где-нибудь.

В радости живу иль в грусти,
Но милей с годами мне
Каждый колос, каждый кустик
На родимой стороне.

Таццяна СУЧКОВА

ВЯЛІКІ КУПАЛА

Сумуе драўляны калодзеж ля хаты,
Аблокі над ім, як салодкая вата.
Птушыная песня над Вязынкай льецца,
Чамусьці так соладка сёння на сэрцы.
Вось сонца ў маленькім акенцы заззяла –
Глядзіць з фотаздымкаў Вялікі Купала.
Над дрэвамі клін жаўрукоў пралятае,
У Вязынку восень прыйшла залатая.
Хоць вёску зіма замятае снягамі,
Хоць лета расшые палі васількамі,
Або пад гарой заспявае крыніца,
Па вёсцы гуляе вясна-чараўніца.
Плыве над зямлёй, быццам лебедзь, сузор’е,
А творчых сустрэч не адменіць надвор’е.
Вось дожджык прайшоў па знаёмых сцяжынках,
Расінкі, як жэмчуг, вісяць на галінках,
У госці вясёлка з нябёс завітала –
Спяшаемся зноў на сустрэчу з Купалам.

Тамара МАЗУР

АКОННАЕ СВЯТЛО

Старыя  вокны – нібы часу вочы...
Аконнае святло мінулых дзён:
і водбліск зорак з месяцам уночы,
і даўнішні, амаль забыты сон.

Патрэсканыя рамы... Як паперкі,
ашмёткі фарбы, што пакуль вісіць,
І шыбіны – нябесныя люстэркі –
мяне аб нечым хочуць папрасіць.

Магчыма, каб спынілася, застыла
на грані паміж смерцю і жыццём.
І зразумела, як бывае мілы
адкрыты, незаштораны праём.

Ці ледзь прыкрыты белаю фіранкай
з да болю настальгічным рышэлье…
Гляджу ў святло аконнае наранку,
Яно мне сіл жыццёвых надае.

Гродненская правда