Жніво на Астравеччыне выйшла на фінішную прамую

16:45 / 22.08.2025


Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 22 жніўня ў Астравецкім раёне ўбрана 86% збожжавых. Валавый намалот дасягнуў 58 491 тоны збожжа ўраджайнасцю 47,9 цэнтнераў з гектара.

Цалкам завершана ўборка рапсу, які сёлета займаў крыху больш за 3 тысячы гектараў. Намалочана 10 140 тон крыжакветкавага ўраджайнасцю 33,6 цэнтнераў з гектара.

Акрамя гэтага хлебаробы працягваюць работы ў полі: убіраюць шматгадовыя травы на корм (распачаўся 3-ці ўкос) і на насенне, заворваюць глебу і рыхтуюць яе пад сяўбу рапсу і збожжавых культур. Крыжакветкавы пасеяны на 87% плошчаў. 


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич