Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” пазнаёміліся з кнігай “Наш Прэзідэнт”
Фонд Астравецкай раённай бібліятэкі папоўніўся ўнікальным выданнем – кнігай “Наш Прэзідэнт”.
Гэта праца, у якой аўтарскі калектыў даследуе жыццёвы шлях нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і яго дасягненні. Паглядзець, пачытаць і нават зрабіць фотаздымак з кніжнай навінкай прыходзяць студэнты, моладзь, супрацоўнікі арганізацый, пажылыя людзі. Выданне цікава тым, што ў ім адлюстравана сучасная гісторыя, расказваецца аб важных рашэннях, прынятых Прэзідэнтам, аб асабістым і прафесійным росце кіраўніка дзяржавы
.
Удзельнікі “Актыўнага даўгалецця” па некалькі разоў гарталі выданне, разглядалі ілюстрацыі, вывучалі прадстаўленыя тут копіі дакументаў.
У кнізе ёсць спецыяльныя канверты, у якіх змешчаны асабістыя дакументы Аляксандра Лукашэнкі – залікоўка студэнта, пахвальная грамата, рукапісныя нататкі. Пасля знаёмства з выданнем прысутныя выказалі меркаванне, што кніга атрымалася вельмі цікавай і будзе пазнавальнай не толькі для прадстаўнікоў старэйшага пакалення, але і для моладзі.
Вольга Заянчкоўская, бібліятэкар.