Конкурс “Дзедаўская прылада”: Дзве прылады – адзін адказ

17:30 / 22.08.2025

Наступны этап конкурсу, нам здаецца, не вельмі складаны, таму мы вырашылі падаць яго дуплетам: трэба пазнаць адразу дзве дзедаўскія прылады і расказаць, як і для чаго яны выкарыстоўваюцца. Адразу папярэджваем, што варыянт «кош» не прымаецца: так, гэта кош, але не просты, а спецыяльны. Для чаго ён?

Адказы прымаем да канца дня паня­дзелка, 25 жніўня (калі ласка, не спаз­няйцеся, бо ўжо было не­каль­кі падобных крыўдных для канкур­сантаў і для нас выпадкаў, калі правільныя адказы не заліч­валі­ся, бо прыходзілі пазней вызначанага тэрміну. Здарыўся такі і на гэты раз: правільны адказ Вікторыі Пляўга прыйшоў са спазненнем). 

Адказы дасылайце на электронную пошту рэдакцыі: ostrov_red@ostrovets.by, прымаем іх і па тэлефоне 73-3-64.
Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик